Габрыель Агінскі

(1784—1842) палкоўнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Габрыель Агінскі
Remove ads

Габрыель Юзэф Андрэй кн. Агінскі (польск. Gabriel Józef Andrzej ks. Ogiński; 30 лістапада 178426 сьнежня 1842, Вільня) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кавалер Ганаровага Легіёну, кавалер Ордэну Wirtuti Militari, брыгадны генэрал, вайсковы дарадца і віцэ-прэзыдэнт Часовага Ўраду Літвы (паўстаньне 1830—1831 гадоў), пляменьнік дзяржаўнага дзеяча і кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх. Нарадзіўся ў 1784 годзе ў сям’і Ігнацыя Агінскага (польск. Ignacy Ogiński, 1755—1787) і ягонай жонкі Юзэфы Сафіі (польск. Józefa Zofia ks. Ogińska, 1762—1841), старэйшай сястры Міхала Клеафаса Агінскага.

З 22 сьнежня 1803 году быў жанаты з графіняй Кунэгундай з Броэль-Плятэраў (Kunegunda hr. Broel-Plater, 1783—1865). Шлюб быў бязьдзетны.

У 1806 годзе ўступіў на вайсковую службу да войска Вялікага герцагства Варшаўскага, а пасьля фармаваньня 1-га палка польскіх шэвалежэраў Імпэратарскай гвардыі (франц. 1er Regiment de Chevau-legers polonais de la Garde Imperiale) быў пераведзены ў гэты элітны аддзел у афіцэрскім чыне, прымаў удзел у Аўстрыйскай кампаніі 1809 году, Расейскай выправе 1812 году (у якасьці ачольцы Ганаровай варты Імпэратара, складзенай з прадстаўнікоў знаных сем’яў Літвы), Саксонскай кампаніі 1813 году і Францускай кампаніі 1814 году, узьведзены ў палкоўнікі.

Пасьля заканчэньня баёвых дзеяньняў адмовіўся перайсьці на службу ў Царства Польскае і зьехаў у свае літоўскія маёнткі, у 1816 году — Прэзыдэнт Літоўскага галоўнага суду.

Быў чальцом таемнага таварыства Вольных муляроў. У 1816—1822 гг. меў ранг наглядчыка Літоўскай правінцыйнай масонскай ложы «Дасканалая еднасьць» (польск. Doskonała Jedność).

У пачатку Паўстаньня 1830—1831 гг. ачоліў паўстанцаў рэгіёну Трoкаў, на чале якіх далучыўся ля Вільні да польскіх войскаў што ішлі ў Літву на дапамогу. Цягам паўстаньня ўзьведзены ў брыгадныя генэралы, прызначаны вайсковым дарадцам і абраны віцэ-прэзыдэнтам Часовага Ўраду Літвы. Пасьля паразы паўстаньня зьбег у Прусію, а затым у Парыж, дзе ў прадмесьці Сэнт-Анарэ (франц. Saint-Honore) адчыніў пераплётную майстэрню.

У 1840 годзе атрымаў дазвол на вяртаньне ў Літву, але ў пачатку 1842 году быў арыштаваны ў Вільні і зьмешчаны ў вязьніцу, дзе і памёр пасьля 11-месячнага зьняволеньня 26 сьнежня 1842 году ў веку 58 гадоў.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads