Гавары праўду!
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гавары праўду — грамадзкая кампанія ў Беларусі, распачатая 25 лютага 2010 году. Ініцыятарам і лідэрам кампаніі зьяўляецца вядомы беларускі паэт Уладзімер Някляеў. Дэкляраваная мэта кампаніі — збор і распаўсюд рэальнай інфармацыі аб становішчы ў дзяржаве і грамадзтве[1].

18 траўня 2010 году адбыліся ператрусы ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі. Уладзімер Някляеў і шэраг актывістаў былі затрыманыя.[2][3]
Найбольш вядомая акцыя — масавы збор подпісаў за наданьне імя Васіля Быкава адной з вуліцаў Менску і Горадні.[4][5]
20 траўня 2020 году Цэнтарвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Андрэя Дзьмітрыева, кандыдата ў прэзыдэнты.
Створаны адмысловы інтэрнэт-сайт, які змяшчае перадвыбарчую праграму-2020, інфармацыю аб зборы подпісаў і апошнія навіны выбарчага штаба кандыдата ад арганізацыі - https://web.archive.org/web/20200603173355/http://dzmitryeu.by/
8 кастрычніка 2021 году Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Беларусі пра закрыцьцё «Гавары праўду» пасьля пазачарговай праверкі[6].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads