Уладзімер Някляеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Някля́еў (нарадзіўся 9 ліпеня[3] 1946 году ў Смаргоні) — беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.
25 лютага 2010 году ён стаў лідэрам грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!», а 2 верасьня заявіў, што плянуе выставіць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцтва падчас найбліжэйшых выбараў[4]. 27 верасьня 2010 году Цэнтарвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў справе вылучэньня Някляева кандыдатам на прэзыдэнцтва.
Remove ads
Біяграфія
Бацькі
Нарадзіўся 9 ліпеня[3] 1946 году ў горадзе Смаргонь Гарадзенскай вобласьці. Бацька — Пракоп Някляеў, расеец, з прафэсіі мэханік. Маці — Настасься Магер, беларуска. Пракопа Някляева, народжанага на Волзе пад Валгаградам, па сканчэньні вайны накіравалі ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас ў Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Ўладзімера і пабраўся зь ёю. Працаваў старшынём сельсавету ў вёсцы Крэва.
Адукацыя
У дзяцінстве Ўладзімер Някляеў жыў у вёсцы Крэва, там жа скончыў 1-ю клясу.[5], пасьля да 9-й клясы вучыўся ў СШ № 1 г Смаргонь. Падчас вучобы ў школе займаўся музыкай: іграў на цымбалах і басэтле ў аркестры народнай музыкі імя Агінскага[6].
З 1962 да 1966 году навучаўся ў Менскім тэхнікуме сувязі. Падчас навучаньня ў тэхнікуме актыўна займаўся барацьбою ды боксам. Трэнаваўся разам з будучым чэмпіёнам сьвету Васілём Сюльжыным. Спыніў заняткі спортам праз сур’ёзную траўму.
Пасьля сканчэньня тэхнікуму працаваў паводле спэцыяльнасьці ва Ўладзівастоку, Тайшэце і Нарыльску. У 1967 годзе вярнуўся ў Беларусь і да 1971-га працаваў радыёмэханікам ў менскім тэлевізійным атэлье.
У 1969 г. паступіў на завочны філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, які скончыў у 1973 г.
У 1971 г. паступіў на аддзяленьне паэзіі Літаратурнага інстытуту ў Маскве. У 1972 г. перавёўся на завочнае аддзяленьне і вярнуўся ў Менск[6].
Журналісцкая кар’ера
З 1972 па 1999 гады працаваў журналістам і рэдактарам у шэрагу беларускіх мэдыяў.
З 1972 году Ўладзімер Някляеў працаваў літаратурным супрацоўнікам рэдакцыі газэты «Знамя юности». Быў адным з заснавальнікаў аддзелу сатыры і гумару «Пятница». За жарт, які падаўся загадчыку аддзелам прапаганды ЦК КПБ антысавецкім, яго ў 1975 годзе адхілілі ад працы.
- 1972—1975 гг. — літаратурны супрацоўнік рэдакцыі газэты «Знамя юности».
- 1975—1978 гг. — рэдактар бюлетэню «Тэатральны Мінск».
- 1978—1987 гг. — старэйшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня.
- 1987—1998 гг. — галоўны рэдактар часопісу «Крыніца».
- 1996—1999 гг. — галоўны рэдактар штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».
Эміграцыя й вяртаньне
З 20 ліпеня 1999 году жыў у Польшчы, публічна абвясьціўшы аб разрыве зь беларускімі ўладамі. Някляеў стаў першым дзеячом беларускай культуры, які зьехаў зь Беларусі па палітычных матывах.[7] Жыў таксама ў Фінляндыі. За пэрыяд эміграцыі напісаў раман «Лабух». Вярнуўся ў Менск пасьля сьмерці Васіля Быкава.[8]
Сям’я
Першы раз Уладзімер Някляеў ажаніўся ў 19-гадовым узросьце. Жонка Людміла Аляксандраўна Гямбіцкая была на 5 гадоў старэйшая за яго ды ўжо мела дачку Ілону. Маюць таксама агульную дачку Еву. Зь першай жонкай Някляеў пражыў 35 гадоў[6].
З другой жонкай Някляеў пазнаёміўся, калі тая працавала ў тэхнічным аддзеле часопісу «Крыніца». Вольга маладзейшая за Ўладзімера на 20 гадоў[9].
Remove ads
Грамадзкая дзейнасьць
З 1998 па 2001 — старшыня кіраваньня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Цяпер зьяўляецца чальцом Савету Саюзу.
У 2005 годзе быў абраны кіраўніком беларускага ПЭН-цэнтру. 10 красавіка 2009 г. добраахвотна пакінуў пасаду.
З 25 лютага 2010 — ініцыятар грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!». Мяркуе, што ў грамадзтве насьпеў попыт на праўдзівую інфармацыю аб становішчы справаў у краіне, якую ўлады хаваюць альбо адкрыта хлусяць.[10]
18 траўня 2010 Някляеў быў затрыманы праваахоўчымі органамі Беларусі разам зь яшчэ двума дзясяткамі актывістаў «Гавары праўду!».[11][12][13][14]
Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году ў якасьці кандыдата.
8 красавіка 2015 году Ўладзімер Някляеў заявіў пра свой выхад з усіх апазыцыйных структур. Ён патлумачыў гэта «няздольнасьцю апазыцыі»[15].
Remove ads
Бібліяграфія
- «Адкрыцьцё» (1976)
- «Вынаходцы вятроў» (кніга лірыкі; 1979)
- «Знак аховы» (1983)
- «Местное время» (1983)
- «Наскрозь» (вершы, балады, паэмы; 1985)
- «Дерево боли» (1986)
- «Галубіная пошта» (1987)
- «Вежа» (фантастычная аповесьць; 1988)
- «Прошча» (вершы і паэмы; 1996)
- «Выбранае» (1998)
- «Лабух» (раманчык; 2003)
- «Так» (кніга паэзіі; 2004)
- «Цэнтар Еўропы» (зборнік прозы; 2009)[16]
- «Кон» (2010)[17]
- «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (раман; 2012)
Паводле аповесьці «Вежа» Аляксей Дудараў напісаў фантасмагарычную камэдыю «Вавілон», якую паставіў Мікалай Мацкевіч.
Прэміі і ўзнагароды
- Прэмія Ленінскага камсамолу (1979) — за кнігу «Вынаходцы вятроў».
- Ордэн «Знак Пашаны» (1986) — за ўнёсак у літаратуру.
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998) — за кнігу вершаў і паэмаў «Прошча», апублікаваную ў 1996 годзе.
- Ляўрэат першай прэміі І Міжнароднага фэстывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена» (Цьвер, Расея) (2009).
- Ляўрат першай прэміі імя Ежы Гедройца (2013) — за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».
- Ляўрэат першай прэміі імя Арсеньневай (2017) — за зборнік «Толькі вершы».
Remove ads
Літаратура
- Д.П., Шапран С. НЯКЛЯЕЎ УЛАДЗІМІР (Некляев Владимир, Nekliaev Vladimir) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Менск: Зміцер Колас, 2008. — С. 210–211. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads