Ганалулу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганалулу
Remove ads

Ганалулу (па-ангельску: Honolulu) — найбуйнейшы горад і сталіца штату Гаваі (ЗША), а таксама адміністрацыйны цэнтар вострава Оаху. Горад стаў сталіцай Гаваяў у 1845 годзе, калі яна была перанесеная зь места Лахайна на востраве Маўі.

Хуткія факты

У перакладзе з гавайскай мовы «Ганалулу» значыць «прыхаваная затока», альбо «ціхі порт»[2]. Месцазнаходжаньне гораду паміж Усходам і Захадам абумовіла ягоны статус як буйнога турыстычнага і гандлёвага цэнтру.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2010 году Ганалулу налічвае 390 738 жыхароў. Сярэдні ўзрост — 40 гадоў для мужчынаў, 43 — для жанчынаў.

Большасьць насельніцтва (54,8%) мае азіяцкае паходжаньне, зь іх 19,9% японцы, 13,2% філіпінцы, 10,4% кітайцы, 4% карэйцы, 2% віетнамцы, а таксама індыйцы, інданэзійцы, тайцы і іншыя. Амэрыканцы й групы эўрапейскага паходжаньня складаюць 17,9%, афраамэрыканцы — 1,5%, гавайцы й палінэзійцы — 8,4%.

Remove ads

Эканоміка

Найбуйнейшы на астравах Міжнародны аэрапорт Ганалулу служыць асноўнай брамай для вялізнай турыстычнай індустрыі. Штогод Ганалулу наведваюць больш за тры мільёны турыстаў, прыносячы гораду прыбытак звыш 10 мільярдаў даляраў. У Ганалулу таксама зьмяшчаецца штаб-кватэра Гавайскіх авіялініяў.

Іншыя асноўныя галіны эканомікі Ганалулу складаюць абаронны комплекс, прамысловасьць, навука і адукацыя. У даліне Маноа знаходзіцца найбуйнейшы кампус Унівэрсытэту Гаваяў.

Штат Гаваі мае ўласную сыстэму банкаў. Аснову яе складаюць два найбуйнейшыя — Банк Гаваяў і Першы Гавайскі банк.

Remove ads

Найбольш вядомыя турыстычныя месцы ў Ганалулу

  • Вайкікі (Waikiki) — адзін з найзнакаміцейшых пляжаў у сьвеце.
  • Ала Моана (Ala Moana) — найбуйнейшы ў сьвеце гандлёвы цэнтар на вольным паветры.
  • Палац Іолані ('Iolani Palace) — адзіны на тэрыторыі ЗША каралеўскі палац.
  • Затока Ханаума (Hanauma Bay) — затоплены вульканічны кратэр, вядомы сваёй біялягічнай разнастайнасьцю.
  • Музэй Бішоп (Bishop Museum) — найбуйнейшы музэй прыродазнаўства і культуры Гаваяў.
  • Дыямэнтавая гара (Diamond Head) — вульканічны кратэр папулярны клясычным відам на Вайкікі зь вяршыні.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads