Гайнц Фішэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гайнц Фішэр
Remove ads

Гайнц Фі́шэр (па-нямецку: Heinz Fischer; нар. 9 кастрычніка 1938, Грац, Трэці Райх) — аўстрыйскі палітык і прэзыдэнт гэтай краіны (2004—2016). Жанаты з 1968 году, мае двух дзяцей, захапляецца альпінізмам.

Хуткія факты Прэзыдэнт Аўстрыі, Прэм’ер-міністар ...

Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Венскім унівэрсытэце, з 1993 году стаў прафэсарам палітычных навук Інсбруцкага ўнівэрсытэту.

Зьяўляўся актывістам аўстрыйскай Сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1971 годзе стаў дэпутатам аўстрыйскага парлямэнту (Nationalrat), з 1990 да 2002 году быў сьпікерам (потым зноў быў абраны на сьпікера з 2002 да 2004 г.г.). З 1983 да 1987 году быў аўстрыйскім міністрам навукі.

25 красавіка 2004 году быў абраны прэзыдэнтам Аўстрыі (атрымаў 52,41% галасоў выбарнікаў). Афіцыйна ўтрымаў пасаду прэзыдэнта 8 ліпеня 2004 году.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads