Гольша (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́льша, Га́лыша — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 37 км. Плошча вадазбору 225 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰. Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с.
Remove ads
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Праваруч: Дабранка
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Чапялінка Горацкага раёну, вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад мястэчка Дрыбіна. Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна скрынкападобная, глыбокаўрэзаная, шырыня яе 0,5—1 км. Абалона двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 0,2—0,7 км. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй вольна мэандруе, зьвілістае, шырыня ракі ў нізкай плыні ў межань 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, парасьлі лесам[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads