Горацкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Горацкі раён
Remove ads

Го́рацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Горацкі раён мяжуе з Амсьціслаўскім, Дрыбінскім, Шклоўскім раёнамі Магілёўскай вобласьці, Аршанскім і Дубровенскім раёнамі Віцебскай вобласьці і на ўсходзе з Расеяй.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Горацкі раён створаны 17 ліпеня 1924 году.

Геаграфія

На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Проня з прытокамі Парасіцай, Быстрай, Вярбоўкай, Гольшай; Бася з прытокамі Паўнай і Галубінай; Рамясьцьвянка, Лебедзёўка, Дняпрэц, Мярэя, Гарадок. Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 47 800 чал. (перапіс), у тым ліку ў Горках — 32 777 чал., у сельскай мясцовасьці — 15 023 чалавекі[5]; 2016 год — 46 293 чалавекі[6]; 2017 год — 46 710 чалавек[7]; 2018 год — 45 887 чал.[2]

Адміністрацыйны падзел

У сучасны Горацкі раён уваходзяць 172 населеныя пункты. У межах раёну разьмешчаны горад Горкі.

Паводле зьвестак статупраўленьня на 1 студзеня 2002 году раён падзяляецца на 11 сельскіх саветаў: Аўсянкаўскі, Горскі, Добраўскі, Копцеўскі, Ленінскі, Маслакоўскі, Паршынскі, Рудкаўшчынскі, Рэкцянскі, Саўскі, Ходараўскі.

За час існаваньня Горацкага раёну былі выключаны з уліковых зьвестак па розных прычынах наступныя населеныя пункты:

  • вёскі: Арлоўшчына, Бася, Буда, Верашчакі, Дыбаўскія, Цяплухі, Швэды.
  • пасёлкі: Антропенкі, Глінішча, Грабянёўка, Гразіна, Дуброва, Запаложжа, Засьценкі, Зялезны, Круты, Казіміраўскі, Мікалаеўскі, Павінскі, Паўдзённы, Рагавы, Ржаўскі, Сябрацкі, Тормаль, Траецкі, Цёплае, Цьвяткоў, Эмігрант,
  • хутары: Барэц, Выдрыца, Выжары, Высоцкія, Добры Двор, Дубінец, Закамчынскія, Зарэчча, Іванькава, Кангрэс, Кастрычнік, Мяжэвічы, Навасёлкі, Новыя Душкі, Пасек, Ракіта, Раўкі, Рудня, Сушчак, Таўкачы, Чайкі, Шупілава, Шыманоўка.
Remove ads

Прамысловасьць

Прамысловасьць раёну прэзэнтаваная вытворцамі прадуктаў харчаваньня, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі лёгкай прамысловасьці. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, ільнаводзтва. Вырошчваюцца зерневыя, кармавыя культуры, бульба.

Адукацыя і мэдыцына

На тэрыторыі раёну дзейнічае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і пэдагагічная вучэльня, 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пачатковых школ, 2 музычныя школы, 16 дашкольных установаў, 25 клюбаў, 27 бібліятэкаў, 6 бальніцаў, 21 фэльдшарска-акушэрскі пункт.

Транспарт

Па Горацкім раёне праходзяць чыгуначная дарога Ворша — Крычаў, аўтадарогі з Горак у Воршу, Магілёў, Амсьціслаў.

Інфармацыя для турыстаў

Мэмарыяльны комплекс і музэй савецка-польскай баявой садружнасьці ў вёсцы Леніна.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на / Рэдкал.: А. А. Крывянкоў, У. М. Ліўшыц [і інш.]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1996. — 589 с. ISBN 985-06-0180-9.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads