Галіна Булыка
беларуская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Булыка (нар. 6 сьнежня 1960, в. Асава Воранаўскі раён) — беларуская пісьменьніца.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1966 годзе сям’я пераехала ў Менск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1983). Працавала стажорам-дасьледчыкам у Інстытуце фізыка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага матацыклетнага і вэлясыпэднага заводу, інжынэрам-наладчыкам Упраўленьня пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрому СССР. У 1989 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 году.
Remove ads
Творчасьць
Зь вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 годзе ў часопісе «Бярозка». Аўтар падборкі вершаў «Дзень нараджэньня сьнежня» ў калектыўным зборніку «Сьцяжына» (1983), зборніку паэзіі «Сінтэз» (1986).
Кнігі
- 1986 — "Сынтэз"
- 1994 — "Турмалін"
Літаратура
- Галіна Булыка, Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
Вонкавыя спасылкі
- Творы Галіны Булыка на Беларускай Палічцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads