Лірыка
адзін з трох родаў літаратуры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́рыка — адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасьць праз суб’ектыўнае выяўленьне пачуцьцяў, перажываньняў аўтара. Прадметам адлюстраваньня ў лірыцы зьяўляецца менавіта духоўнае жыцьцё чалавека, сьвет ягоных ідэяў, пачуцьцяў.
Сувязь з драмай і эпасам
Лірыка — самастойны, вельмі старажытны род літаратуры, але яна не супрацьстаіць ні эпасу як аб’ектыўнаму аповеду пра пэўныя падзеі, ні драме зь яе скразным канфліктна напружаным дзеяньнем. Наадварот, на працягу ўсяго разьвіцьця літаратуры лірыка кантактавала, узаемадзейнічала з эпасам і драмай. Лірычныя элемэнты няцяжка знайсьці ў эпічных і драматычных творах (лірычныя адступленьні, асаблівая эмацыянальная насычанасьць твораў, прасякнутасьць іх аўтарскімі пачуцьцямі). У сваю чаргу ў лірыцы можна выявіць элемэнты эпасу (зачаткі сюжэта) і драмы (напружанасьць думкі і пачуцьця, дыялягічная форма выяўленьня).
Remove ads
Разнавіднасьці лірыкі
- Грамадзянская лірыка.
- Філязофская лірыка.
- Мэдытатыўная лірыка.
- Пэйзажная лірыка.
- Інтымная лірыка.
- Сугестыўная лірыка.
- Духоўная лірыка.
- Альбомная лірыка.
Падзел лірыкі на жанры і разнавіднасьці досыць умоўны.
Глядзіце таксама
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
![]() |
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads