Ганарэя
плоцевая хвароба From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганарэя (грэц. γόνος + ῥέω — семянная вадкасьць + цяку) — запаленьне сьлізьніцы мочаплоцевай сыстэмы ў выніку заражэньня бактэрыямі віду ганакок.
Найчасьцей перадаецца плоцевым шляхам (вэнэрычныя хваробы), зрэдку побытавым. Інкубацыйны пэрыяд ад часу заражэньня складае ад 1 да 21 дня, найчасьцей 3—5 дзён. Пасьля перанясеньня імунітэт да хваробы не выпрацоўваецца. Віды: сьвежая (вострая, падвострая, тарпідная) і хранічная (звыш 2 месяцаў). У мужчынаў пераважае вострая. У жанчынаў схаваная (тарпідная) зь пераходам у хранічную[8]. Іншыя назвы: пералой (народная назва), ганакокавая інфэкцыя і трыпэр[9].
Remove ads
Праявы

Запаленьне ўзьнікае ў месцах пранікненьня ў эпітэліяльныя абалонкі ганакока. Суправаджаецца ацёкам, прылівам крыві, болем, выдзяленьнем гнойнай і серознай вадкасьці. На месцы эрозіяў утвараюцца злучальная тканка, спайкі, рубцовыя звужэньні пратокаў і прасьветаў мочаплоцевых органаў, што абумоўлівае іх непраходнасьць, парушэньне мочавыдзяленьня, узьнікненьне пазаматачнай цяжарнасьці ў жанчынаў, зьмену мэнструацыі і разьвіцьцё бясплодзьдзя. Унутрыбактэрыяльная атрута (эндатаксін), якая вылучаецца пры разбурэньні ганакокаў, пашкоджвае суставы, нэрвовую сыстэму, кляпаны і абалонкі сэрца[8].
Remove ads
Беларусь

За 2010 год у Беларусі выявілі звыш 3600 новых выпадкаў пералою, зь іх звыш 2650 (73%) сярод мужчынаў (60 выпадкаў на 100 000 мужчынаў)[10].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads