Ганг

рака ў Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганг
Remove ads

Ганг (гіндзі: गंगा, GaṅgāIAST) — найбуйнейшая рака Індыйскага субкантынэнту. Адна з самых паўнаводных рэк у сьвеце, займае 3-е месца па ваданосным патоку пасьля Амазонкі й Конга. У Індыі Ганг лічыцца нацыянальнай ракой[1]. Плошча басэйну складае 2055 тыс. км²[2]. Бярэ свой пачатак у Заходніх Гімалаях зь ледавіка Ганготры ў штаце Утаракганд, працякае на паўднёвы ўсход, перасякаючы Інда-Гангаўскую раўніну на поўначы Індыі, і ўпадае ў Бэнгальскі заліў, фармуючы разам з рэкамі Брагмапутрай і Мэггна дэльту Ганга-Брагмапутры (пераважна на тэрыторыі Банглядэшу), частка якой пакрыта лясамі Сундарбан.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Ганг у індуісцкай міталёгіі — нябесная рака, якая спусьцілася на зямлю. З даўніх часоў лічыцца сьвятой ракой для індуістаў[3][4]. Індуісты зьдзяйсьняюць да яе пілігрымкі, асабліва да ейных вытокаў і гарадох Гарыдвар, Варанасі й Алагабад (месца ўпадзеньня Джамны). На ейных берагах праходзяць крэмацыі, у вадзе расьсейваецца попел памерлых індуістаў і ажыцьцяўляюцца рытуальныя абмываньні.

Рака актыўна выкарыстоўваецца для арашэньня. Басэйн Гангу, плошчай больш за 1 млн км², зьяўляецца адным з найбольш густанаселеных рэгіёнаў Зямлі[5]. Суднаходзтва на рацэ зараз некалькі ўскладнілася й магчыма толькі ад вусьця да гораду Канпур на пласкадонных лодках. Ганг зьяўляецца галоўнай воднай артэрыяй Бэнгаліі й паўночна-ўсходніх штатаў Індыі, часта разглядаецца ў якасьці сымбалю ўсёй краіны.

Гангу пагражае забруджваньне, небясьпека маецца ня толькі для чалавека, але й для жывёлаў, сярод якіх больш за 140 відаў рыб, 90 відаў земнаводных, паўзуны, як то гавіял, і сысуноў, як то гангаўскі дэльфін. Апошнія згаданыя ўключаныя ў сьпіс крытычна зьнікаючых відаў Міжнароднага зьвязу аховы прыроды й прыродных багацьцяў[6]. Узровень фэкальных энтэрабактэрыяў ад чалавечых адходаў у рацэ каля гораду Варанасі больш чым у сто разоў перавышае афіцыйны ліміт індыйскага ўраду[6]. Плян выратаваньня Гангу, то бок экалягічная ініцыятыва па ачыстцы ракі, была праваленая[7] праз, як лічыцца, карупцыю, адсутнасьць волі ва ўрадзе, дрэнную тэхнічную экспэртызу й прыродаахоўнае плянаваньне, а таксама адсутнасьць падтрымкі з боку рэлігійных уладаў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads