Ганцавіцкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́нцавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Цэнтар — горад Ганцавічы. Раён знаходзіцца на паўночным усходзе вобласьці. У склад раёну ўваходзяць 8 сельсаветаў: Агарэвіцкі сельсавет (10 вёсак), Дзяніскавіцкі сельсавет (1 вёска), Любашаўскі сельсавет (5 вёсак), Люсінскі сельсавет (3 вёскі), Малькавіцкі сельсавет (3 вёскі), Нацкі сельсавет (8 вёсак), Хатыніцкі сельсавет (3 вёскі) і Чудзінскі сельсавет (3 вёскі). Усяго ў склад Ганцавіцкага раёну ўваходзяць 36 населеных пунктаў.
Remove ads
Гісторыя
Ганцавіцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 году.
Насельніцтва
Культура
Сетку ўстановаў культуры раёну складаюць:
- Ганцавіцкі гарадзкі Дом культуры;
- 10 сельскіх Дамоў культуры;
- 10 сельскіх клюбаў;
- 6 клюбаў-бібліятэк;
- 1 бібліятэка-клюб;
- 1 аўта-клюб;
- 3 Дамы сацыяльна-культурных паслуг;
- Дом народнай творчасьці в. Ганцавічы;
- Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў;
- Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музэй(be)
- Дзіцячая школа мастацтваў;
- 21 публічная бібліятэка;
- Кінавідэацэнтар.
На тэрыторыі Ганцавіцкага раёну знаходзіцца 50 помнікаў гісторыі, археалёгіі і архітэктуры. Зь іх 10 археалягічных, 36 гістарычных, 4 помнікі архітэктуры.
Помнікі народнага драўлянага дойлідства
- Спаса-Прэабражэнская царква[7], в. Будча. 1896 г.
- Георгіеўская царква[8], в. Чудзін, 1867 г.
- Георгіеўская царква[9], в. Вялікія Круговічы, 1771 г., 2-я палова XIX ст.
- Сядзіба[10], в. Агарэвічы, 2-я палова XIX ст. — помнік эклектычнай архітэктуры. Комплекс уключае драўляны дом, каменную стайню і гумно. Вакол парк з садам і сажалкамі. Цяпер тут месьціцца кавярня, гатэль, працуе конна-спартовая школа.
Асобы
- Віктар Гардзей — пісьменьнік (вёска Малыя Круговічы)
- Міхась Рудкоўскі — паэт (вёска Востраў)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads