Гарадзец (Ровенская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзе́ц (па-ўкраінску: Городець) — вёска ва Ўладзімерацкім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Цэнтар Гарадзецкай вясковай рады. Насельніцтва — 2109 асобаў.
Remove ads
Мінуўшчына
У 1492 кароль Аляксандар Ягелончык падарыў мясцовасьць Юрыю Гальшанскаму. Імаверна, у XVI стагодзьдзі маёнтак знаходзіўся ва ўласнасьці Астроскіх. У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя перайшоў да Караля Шыдлавецкага, мечніка смаленскага. Пасьля маёнтак перайшоў ва ўласнасьць роду Ўрбаноўскіх гербу «Прус I».
За часамі Антонія і Эльжбэты Ўрбаноўскіх гарадзецкі двор перажываў росквіт. Ня маючы дзяцей, яны заняліся стварэньнем бібліятэкі. Ад 1834 у іх цягам некалькіх рокаў зь перапынкамі гасьцяваў Юзэф Ігнацы Крашэўскі, займаючыся каталёгізацыяй бібліятэчных збораў, якія былі яму патрэбныя для падрыхтоўкі матэрыялаў па гісторыі Вільні. Тут ён таксама пазнаёміўся з Соф’яй Вароніч, зь якой узяў шлюб у 1838 року. У кнізе «Wspomnienia Wołynia, Polesia i Litwy», прысьвечанай Антонію Ўрбаноўскаму, ён згадае багацьце гарадзецкай бібліятэкі.
Па сьмерці Антонія, а пасьля й Эльжбеты Ўрбаноўскай маёнтак перайшоў да далёкіх сваякоў графаў Скаржынскіх. Цягам дваццаці рокаў маёнтак стаяў апусьцелы, вялізная бібліятэка і мастацкія творы расьцерушыліся.
У 1870 року маёнтак набыў расеец Курлоў, каля 1880 ён перайшоў да сям’і Пурбо. Каля 1893 року маёнтак ад Аўгуста пераходзіць да ягонага сына Каміля Пурбо(pl), які заняўся ў маёнтку гаспадарчай дзейнасьцю і адбудовай двару.
За польскім часам маёнтак Гарадзец стаў адным з найвялікшых на Валыні і лічыўся ўзорным. Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны Пурбо зьехалі адсюль, двор быў разрабаваны, а ўвесну 1940 року быў разабраны сам палац.
20 студзеня 1943 жаўнеры УПА падчас бою пад Гарадцом зьнішчылі нямецкі атрад, у склад якога ўваходзілі таксама ўласаўцы[1]. Па сканчэньні вайны была зьнішчаная капліца 1810 року, у якой браў шлюб Язэп Крашэўскі і былі пахаваныя прадстаўнікі роду дэ Пурбо.
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Леанід Гардасевіч, сьвятар, вязень савецкіх лягероў
- Юзэф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік. Гасьцяваў у Гарадцы, у 1838 вянчаўся з Соф’яй Вароніч
- Аляксандар Моцык, амбасадар Украіны ў Польшчы. Нарадзіўся ў Гарадцы
- Тадэвуш Ежы Стэцкі, краязнавец, пісьменьнік. Нарадзіўся ў Гарадцы
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads