Ровенская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ро́венская во́бласьць (па-ўкраінску: Рівненська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Ўкраіны. Плошча 20 047 км². Насельніцтва на 2025 год — 1,19 млн чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Роўна.
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Мяжуе з Жытомірскай вобласьцю на ўсходзе, з Валынскай вобласьцю на захадзе. На поўдні — зь Львоўскай, Тарнопальскай і Хмяльніцкай абласьцямі Ўкраіны. На поўначы мяжуе зь Беларусяй.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень 215 км, а з захаду на ўсход — 186 км.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны.
Рэльеф
Паводле вышыні сваёй паверхні вобласьць падзяляецца на паўночную частку, якая знаходзіцца ў межах Палескай нізіны, ды паўднёвую частку, якая знаходзіцца на Валынскім узвышшы. Найвышэйшымі яе дзялянкамі (звыш 300 м) зьяўляюцца Паўчанскае плято (да 328 м) і Мізоцкі камлюк (да 342 м). На крайнім поўдні ў межы вобласьці заходзяць схілы Падольскага ўзвышша.
Водныя аб’екты
Агулам у вобласьці налічваецца 173 ракі даўжынёй больш за 10 км. Усе яны належаць да басэйну Дняпра. Галоўнай воднай артэрыяй зьяўляецца рака Гарынь са сваім найбольшым прытокам Случчу. Зь іншых значных рэчак на Ровеншчыне цякуць Стыр, Льва, Ствыга, на крайнім паўночным захадзе — Прыпяць.
У вобласьці больш за 500 азёраў рознага паходжаньня (карставыя, заплаўныя ды іншыя). Сярод іх — Нобель, Белае, Лука, Вялікае Пачаеўскае азёры. Утвораныя 31 вадасховішча й больш за 300 сажалак.
Remove ads
Гісторыя
Ровенская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР на базе колішняга Валынскага ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 16 адміністрацыйных раёнаў, 11 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 16 мястэчак, 3 пасёлкі, 999 вёсак.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads