Гарда

возера ў Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарда
Remove ads

Га́рда (па-італьянску: Lago di Garda) — возера на поўначы Італіі, ля падножжа Альпаў. Паўднёвая частка возера разаслалася на Лямбардзкай нізіне.

Возера
Гарда
Lago di Garda
КраінаІталія
Плошча
  • 369,98 км²
Плошча вадазбору3556 км²
Максымальная глыбіня346 м
Найбольшая даўжыня
  • 51,6 км
Найбольшая шырыня17,2 км
Вышыня над узроўнем мора65 м
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Thumb
Гарда на фатаздымку з космасу.

Разьмешчанае на вышыні 65 мэтраў. Плошча вадаёму складае 370 км², глыбіня Гарда сягае да 346 мэтраў. Катлавіна возера — тэктанічная ўпадзіна, апрацаваная плейстацэнавымі канцавымі ледавікамі. Паўночная, вузкая і доўгая частка нагадвае ф’ёрд пры вышынях навакольных хрыбтоў да 2000 мэтраў, паўднёвая — больш шырокая, складзеная марэннымі адкладамі. У паўночную частку возера ўцякае рака Сарка, з паўднёвага краю выцякае рака Мінча (левы прыток ракі По). Па возеры робіцца суднаходзтва. Тут месьцяцца курорты, як то Лімонэ-суль-Гарда, Гардонэ-Рыўера, Брэнцонэ, Гарда.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 58. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  • Гарда // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 109. — 538 с. — 100 000 ас. (рас.)
  • G. Borelli, Un lago, una civiltà: il Garda, Verona, Banca popolare di Verona, 1983.
  • Edizioni d’Arte Lettore, Lago di Garda, Si.Be Group, Verona, 2004.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads