Гартс Эдынбург
шатляндзкі футбольны клюб з Эдынбургу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гарт оф Мідлётыян» (па-ангельску: Heart of Midlothian F.C.) — шатляндзкі футбольны клюб з гораду Эдынбургу, прадстаўнік Прэм’ер-лігі Шатляндыі. Адзін з двух клюбаў гораду, якія прадстаўляюць найвышэйшую лігу краіны, другі мае назоў «Гібэрніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тынкасл», які месьціцца ў эдынбурскім раёне Горгі. Стадыён зьяўляецца хатняй арэнай з 1886 году й зьмяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе летувіска-расейскі бізнэсоўца й банкір Уладзімер Раманаў выкупіў большую частку правоў на клюб у былога ўладальніка Крыса Робэртсана. На сёньняшні дзень клюб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладаньню клюбам Уладзімерам Раманавым. Апошнім значным дасягненьнем клюбу лічыцца перамога ў Кубку Шатляндыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клюб «Гібэрніян» зь лікам 5:1[2].
Remove ads
Гісторыя
Найбольш ранішняе згадваньне клюбу пад назовам Heart of Midlothian у спартовым кантэксьце было зроблена ў газэце The Scotsman 20 ліпеня 1864 году, калі каманда The Scotsman і Heart of Midlothian праводзілі гульню ў крыкет. На сёньняшні дзень невядома меў гэты клюб дачыненьне да футбольнага ці не, але ў тыя часу ў Брытаніі шмат клюбаў таксама добра гулялі ў іншых відах спорту[3]. «Гартс» быў заснаваны ў 1874 году. Па розных меркаваньнях назва была ўзята ад папулярнай невялічкай танцавальнай залі[4], якая ў сваю чаргу так звалася па вядомым рамане сэра Ўолтэра Скота «Сэрца графства Лётыян» (Heart of Midlothian).
Клюб пачаў мець сур’ёзныя фінансавыя праблемы ў лістападзе 2011 году, што азначала, што кіраўніцтва было не ў стане выплаціць гульцам заробную плату[5], і клюб быў выстаўлены на продаж[6]. Заробак за кастрычнік быў выплачаны позна, а заробак за лістапад гульцы ўбачылі толькі праз дваццаць дзевяць дзён, літаральна за дзень іхнага заробку за сьнежань[7]. Але й заробак за сьнежань таксама ня быў выплачаны своечасова[8], з-за чаго прафзьвяз гульцоў падаў скаргу ў кіраўніцтва шатляндзкай Прэм’ер-Лігі[9]. У гэты пэрыяд клюб параіў гульцам шукаць новы клюб[10]. 4 студзеня 2012 году кіраўніцтва Прэм’ер-Лігі загадала «Гартсу» выплаціць усе нявыплачаныя заробкі да 11 студзеня й настойвала, каб заработная плата студзеня павінна была быць выплачана ў тэрмін да 16 студзеня[11]. «Гартс» выплаціў усе заробкі 16 студзеня пасьля продажу Эгерта Ёнсана ва «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»[12].
17 чэрвеня 2013 году «Гартс» быў перададзіны пад вонкавы кантроль, маючы пазыку ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[13].
Remove ads
Фарм-клюбы
Наступныя клюбы раней прымыкалі да «Гартсу», калі яны ўваходзілі ў холдынг Уладзімера Раманава: «Коўна» (Летува), «Партызан» (Беларусь).
Дасягненьні
- Чэмпіён Шатляндыі: 4
- 1895, 1897, 1958, 1960
- Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 8
- 1891, 1896, 1901, 1906, 1956, 1998, 2006, 2012
- Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 4
- 1955, 1959, 1960, 1963
Склад
- Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads