Гаружанка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаружа́нка, Граўжа́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Ашмянкі (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Цячэ ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.
Пачынаецца каля вёскі Шчапанавічаў, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Ашмянку на поўдні ад вёскі Сьвятога Духа. На працягу 7,1 км мае каналізаванае рэчышча (выток — 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Гароднікаў)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads