Гаршэва (гара)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаршэ́вагара, найвышэйшы пункт Віцебскага ўзвышша. Вышыня 295 м над узроўнем мора. Над найбліжэйшымі сталымі вадасьцёкамі ўзвышаецца на 40 м.

Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...

Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад мястэчка Лёзна, каля вёскі Гаршэва Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці.

Складзеная чырвона-бурай валуновай марэнай паазерскага ледавіка, перакрытай маламагутнымі лёсападобнымі суглінкамі. Форма плоска-выпуклая, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Паўночныя і ўсходнія схілы пакатыя (да 5°), заходнія і паўднёвыя стромкія (да 20°). Паўднёва-заходнія схілы эрадаваныя.

Значная частка гары занятая ральлёй.

Remove ads

Літаратура

  • Горшева гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Гаршэва гара // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Л. В. Казлоўская і інш. — Мн., 1992.— 382 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads