Гарыбальдчыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарыбальдчыкі або Легіён Гарыбальдзі — аддзел італійскіх дабраахвотнікаў, якія бралі ўдзел у Студзеньскім паўстаньні 1863 року. Іхняй арганізацыяй займаўся сын Джузэпэ Гарыбальдзі — Мэноцьці, а даводцам быў Франчэска Нульлё, які загінуў у адным з баёў на тэрыторыі Кангрэсавай Польшчы.
Remove ads
Дзейнасьць
Прыхільнік польскіх паўстанцаў, Франчэска Нульлё склікаў у Бэргама ўсіх ахвотных. У красавіку 1863 року ягоны аддзел прыбыў у Кракаў. 3 траўня італійцы перайшлі мяжу з Кангрэсавай Польшчы ля Крышавіц. Злучыўшыся з паўстанцкім аддзелам палкоўніка Юзэфа Мінеўскага, яны ў той самы дзень разьбілі расейскае войска пад Падлэмжамі.
5 траўня адбылася бітва пад Кжыкаўкай, у якой гарыбальдчыкі атрымалі значныя страты, Франчэска Нульлё і Юзэф Мінеўскі былі забітыя, ад’ютант Нульлё Элья Маркецьці сканаў ад ран некалькі дзён пазьней. Некаторыя італійцы трапілі ў палон і былі сасланыя ў Сыбір, астатнія здолелі вярнуцца ў Італію.
Remove ads
Уплыў
Большасьць дасьледнікаў ацэньваюць колькасьць гарыбальдчыкаў у дваццаць чалавек[1], таму яны не аказалі вялікага ўплыву на хаду вайсковых дзеяньняў. Аднак сталіся запамінальным прыкладам замежнай падтрымкі паўстанцаў. Цяпер імя Франчэска Нульлё ці ягонага аддзелу маюць шматлікія вуліцы і школы ў розных местах Польшчы.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads