Гасподаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гасподаўскі сельсавет (з 1939 году — Першама́йскі сельсавет[1] ці Первама́йскі сельсавет[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Трылесіна[3].

Гісторыя

У 1917 годзе створаны ў складзе Дрыбінскай воласьці Чавускага (з 4 траўня 1922 году — Горацкага) павету Магілёўскай (з 26 красавіка 1919 году — Гомельскай, з 27 ліпеня 1922 году — Смаленскай) губэрні РСФСР (з 3 сакавіка 1924 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Дрыбінскага (з 8 ліпеня 1931 году — Горацкага, з 12 лютага 1935 году — Дрыбінскага, з 16 верасьня 1959 году — Горацкага, з 29 сьнежня 1989 году — Дрыбінскага) раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці[4].

20 красавіка 1939 году вёску Гасподы перайменавалі ў Першае Мая. У сувязі з гэтым Гасподаўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі.

Адміністрацыйны цэнтар сельсавету шмат разоў зьмяняўся: 1917—1931 — вёска Гасподы, з 1931 году да 20 красавіка 1939 году — вёска Трылесіна, з 20 красавіка 1939 году да 1980-ых гадоў — вёска Першае Мая (перайменавана ў Першамайск), з 1980-ых гадоў — вёска Трылесіна[4]. Па іншым зьвесткам цэнтар сельсавету з 1931 году знаходзіцца ў вёсцы Трылесіна[5][6][7][8].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 10[6]
  • 1 студзеня 1974 году — 17[7]
  • 1 студзеня 1986 году — 14[9]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads