Аршанская акруга

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Аршанская акруга
Remove ads

Арша́нская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь ліпеня 1924 да ліпеня 1930 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ворша.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Першапачаткова ўключаў 10 раёнаў: Аршанскі, Багушэўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Копыскі, Коханаўскі, Круглянскі, Ляднянскі, Талачынскі.

У 1927 годзе ў склад Аршанскай акругі ўвайшлі 4 раёны скасаваных Барысаўскай і Калінінскай акругаў: Амсьціслаўскі, Крупскі, Расьненскі і Чарэйскі. Пасьля ўзбуйненьня акругі: плошча 11,7 тыс. км², насельніцтва 572,3 тыс. чалавек.

Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 416,3 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 88,5%; габрэі — 5,9%; расейцы — 3,3%; палякі — 1,5%.

Орган Аршананскага акркама КП(б) Беларусі й акрвыканкама газэта — «Камуністычны шлях» (1925, № 1 (1 кастр.) — 1930, № 4 (17 чэрв.)).[1]

Скасаваны ў ліпені 1930, як і большасьць акругаў СССР. Раёны былі перададзеныя ў прамое падпарадкаваньне БССР.[2]

Remove ads

Старшыні акруговага выканкаму

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads