Генадзь Цітовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гена́дзь Іва́навіч Ціто́віч (7 жніўня [ст. ст. 25 ліпеня] 1910, в. Новы Пагост, цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласьці — 21 чэрвеня 1986) — беларускі музыказнавец, этнограф і харавы дырыгент.

Хуткія факты Нарадзіўся, Памёр ...
Remove ads

Біяграфія

Першую навуку мастацтва і культуры атрымаў у дзіцячыя гады ад Флора Манцэвіча.[3]

Навучаўся ва Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя (1936—1939), скончыў Віленскую кансэрваторыю (1939). У 1939—1941 і 1945—1951 — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасьці ў Баранавічах. У 1974—1975 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Стварыў у в. Вялікае Падлесьсе Ляхавіцкага раёну народны хор (1952), рэарганізаваны ў 1959 годзе ў Беларускі дзяржаўны ансамбль песьні і танцу, у 1964 — у Дзяржаўны народны хор БССР, якім кіраваў да 1974 году. У 1974—1975 — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР.

Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), расейскіх, украінскіх, польскіх, баўгарскіх, летувіскіх, латыскіх народных песьняў, танцаў, інструмэнтальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклёрных зборнікаў.

Тэарэтычныя працы прысьвечаныя міжславянскім і славяна-балцкім народна-песенным сувязям, гістарычнаму разьвіцьцю беларускай народнай музыкі, беларускаму народнаму шматгалосьсю, народнаму выканальніцтву, стылявому аналізу сучаснай народнай песьні, музычнаму побыту сучаснай вёскі. Зрабіў значны ўнёсак у станаўленьне і разьвіцьцё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі. Актыўна выступаў у пэрыядычным друку, аўтар шэрагу нізак тэле- і радыёперадачаў.

Народны артыст СССР (1968), ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1968). Узнагароджаны 3 ордэнамі, а таксама мэдалямі.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Польскія народныя песні. — Мн., 1962;
  • Анталогія беларускай народнай песні. — Мн., 1968;
  • Аб беларускім песенным фальклоры. [Выбр. нарысы]. — Мн., 1976.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads