Мёрскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мёрскі раён
Remove ads

Мёрскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 19 921 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Мёры.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Большая частка раёну знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны – плоскаўвагнутай, прарэзанай далінамі рэк, з адноснымі вышынямі ў 3—5 м. На паўночным захадзе на тэрыторыі раёну знаходзяцца ўзвышшы Браслаўскай грады. Тут асноўны тып рэльефу — узгорыста-марэнны азёрны, значна расчлянёны, спалучае падоўжаныя ўзгоркі і невялікія грады з западзінамі. Найвышэйшы пункт 211 м, Воўчая Гара, разьмешчана непадалёку ад вёскі Перабродзьдзе.

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыбалтыйскай монакліналі — схілу Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з алювіяльных адкладаў поймы і надпоймавых тэрас Дзьвіны, азёрна-алювіяльных, марэнных і флювіягляцыяльных адкладаў паазерскага ледавіка. Ніжэй залягаюць утварэньні сожаўскага і дняпроўскага ледавікоў. Агульная магутнасьць тоўшчы антрапагенавых адкладаў ад 40—50 да 60—90 м.

У сельгасугодзьдзях дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы займаюць 49,9%, дзярнова-падзолістыя глебы — 34%, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя — 9,2%, тарфяна-балотныя — 5,3%, поймавыя — 1,5%. Па мэханічным складзе пераважаюць сугліністыя глебы. Асноўнае выкапнёвае багацьце раёну — торф.

Па тэрыторыі Мёрскага раёну працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя зь іх Дзьвіна і яе прытокі Дзісна, Авута, Волта, Мёрыца, Вята. У раёне налічваецца 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возеры і 13 сажалак, 20 зь якіх маюць прамысловае значэньне. Найбольшыя азёры: Абстэрна — 9,89 км², Ельня — 5,42 км², Набіста — 3,76 км². Іншыя азёры: Ідолта, Юндзялоўскае, Орцы, Асінаўка, Капыльшчынскае вадасховішча.

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 24 364 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 20 737 чал.[6]; 2017 год — 20 289 чал.[7]; 2018 год — 19 921 чал.[2]

Адміністрацыйны падзел

Раён падзелены на 9 сельскіх саветаў: Завуцьцеўскі, Мёрскі, Мікалаёўскі, Новапагосцкі, Перабродзкі, Павяцкі, Туркоўскі, Узьмёнскі, Язьненскі.

Транспарт

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Варапаева — Друя, аўтамабільныя дарогі Браслаў — Полацк, Верхнядзьвінск — Шаркоўшчына, Дзісна — Лужкі, Дзісна — Германавічы. Ёсьць паромная пераправа празь Дзьвіну ў Дзісьне. Праведзены нафтаправод «Дружба».

Вядомыя асобы

  • Павел Валынцэвіч (1875—1962) — адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай фатаграфіі, святар.
  • Ян Гушча (1917—1986) — паэт, празаік, перакладчык.
  • Генрых Дмахоўскі (1810, Забалоцьце — 1863] — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Літвы і Польшчы ў 1830 — 1860-я гады.
  • Юрый Кашыра (1904—1943) — каталіцкі святар, прылічаны да святых.
  • Міхась Ляўковіч (1950) — беларускі мастак (нарадзіўся ў в. Язна).
  • Язэп Малецкі (1906—1982) — грамадскі дзеяч, доктар медыцыны (нарадзіўся ў в. Якужы).
  • Васіль Мядзелец (1928, в. Ружанполле2004) — дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).
  • Сяргей Панізнік (1942) — беларускі паэт, перакладчык, заснавальнік Музея радзімазнаўства ў Лявонпалі (нарадзіўся ў в. Бабышкі).
  • Часлаў Сіповіч (1914—1981) — рэлігійны і грамадскі дзеяч.
  • Франц Сіўко (1953) — беларускі празаік, публіцыст (нарадзіўся ў в. Вята).
  • Казімір Смулька (1894, в. Пруднікі1965) — дзеяч беларускага хрысціянскага руху, каталіцкі святар.
  • Пятро Сушко (1937—1996) — беларускі паэт і перакладчык.
  • Ягор Тамко (1935—2008) — віцэ-адмірал, Герой Савецкага Саюза (нарадзіўся ў в. Лявонаўцы).
  • Браніслаў Туронак (1896, фальварак Пестуны — 1938) — лекар, публіцыст, беларускі грамадзкі дзеяч.
  • Галіна Тычка (1955) — беларуская літаратуразнаўца (нарадзілася ў в. Сташулі).
  • Генадзь Цітовіч (1910—1986) — харавы дырыжор, этнамузыказнавец, кампазітар.
  • Алесь Юршэвіч (1928, в. Курылавічы — 2007) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра і адзін з утваральнікаў глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюзу беларускіх патрыётаў (СБП).
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads