Георгі Малянкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гео́ргі Максіміля́навіч Малянко́ў (па-расейску: Гео́ргий Максимилиа́нович Маленко́в; 8 студзеня 1902, Арэнбург — 14 студзеня 1988) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1943). Удзельнік грамадзянскай вайны. Сябар ЦК (1939—57), Палітбюро (Прэзыдыюму) ЦК (1946—57, кандыдат з 1941), сакратар ЦК (1939—46 і 1948—53) КПСС.
Скончыў Маскоўскі тэхнічны ўнівэрсытэт імя Баўмана. Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Сталіна. У нямецка-савецкую вайну сябра Дзяржаўнага камітэту абароны СССР (1941—45). У 1946—53 і 1955—57 намесьнік старшыні, у 1953—55 гадах старшыня СМ СССР. У 1957 годзе разам з Лазарам Кагановічам, Вячаславам Молатавым і іншымі выступіў супраць палітычнай лініі Мікіты Хрушчова, быў пазбаўлены ўсіх партыйна-дзяржаўных пасад і выключаны з КПСС. У 1957—61 гадах на гаспадарчай рабоце.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads