Мікіта Хрушчоў

савецкі дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КПСС From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікіта Хрушчоў
Remove ads

Мікі́та Сярге́евіч Хрушчо́ў (1894; с. Калінаўка, цяпер Курская вобласьць, Расея — 1971; Масква) — кіраўнік Камуністычнай партыі (1953—1964) і ўраду Савецкага Саюзу (1958—1964). Меў званьні герой Савецкага Саюзу (1964), тройчы герой Сацыялістычнай Працы (1954, 1957, 1961) і вайсковае — генэрал-лейтэнант. Чалец Цэнтральнага камітэту (ЦК) КПСС (1934—1966), Палітбюро (Прэзыдыюму) ЦК (1939—1964).

Хуткія факты 2-і першы сакратар ЦК КПСС(en), Папярэднік ...

Аўтар успамінаў. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Кар’ера

З 1909 г. сьлесар на заводах і шахтах Данбасу. З 1918 г. удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў. З пачатку 1920-х гг. займаў кіраўнічыя пасады ў Камуністычнай партыі Ўкраіны (у 1924 г. удзельнік трацкісцкай апазыцыі), з 1931 г. — у Маскве. У 1929—1930 гг. навучаўся ва Ўсесаюзнай прамысловай акадэміі(en) (Масква). З 1935 г. першы сакратар маскоўскіх гарадзкога і абласнога камітэтаў партыі. У 1938 — сакавіку 1947 старшыня Савету народных камісараў(uk) (з 1946 г. Савету міністраў(uk)) Украінскай ССР. Меў дачыненьне да палітычных рэпрэсіяў у Маскве і Ўкраіне. У Нямецка-савецкую вайну 1941—1945 гг. чалец ваенных радаў шэрагу франтоў. З 1949 г. сакратар ЦК і першы сакратар маскоўскага камітэту Ўсесаюзнай кампартыі (бальшавікоў).

Remove ads

Кіраваньне СССР

На пасадзе першага сакратара ЦК КПСС зь верасьня 1953 г. быў адным з ініцыятараў рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930 — пачатку 1950-х гадоў. 25 лютага 1956 г. выступіў на 20-ым зьезьдзе КПСС з дакладам «Аб кульце асобы і яго наступствах», што зьмяшчаў асуджэньне дзейнасьці папярэдняга кіраўніка партыі Ёсіфа Сталіна. Таксама выступіў з выкрыцьцём культу асобы Сталіна на 22-ім (1961) зьезьдзе КПСС. За часам яго валадараньня вялося шырокае асваеньне цалінных(en) і абложных земляў (1954—1960), што прывяло да нястачы харчаваньня ў гарадах. Пры гэтым шматкроць узрасло будаўніцтва шматкватэрнага жытла(ru) для супрацоўнікаў урадавых прадпрыемстваў. У 1957 г. пачалося асваеньне космасу. У 1954—1959 гг. адбылося часовае аслабленьне ідэалягічна-кіраўнічага націску на творцаў культурыХрушчоўская адліга»).

У зьнешняй палітыцы адбываліся абвастрэньні міжнародных дачыненьняў (крызіс 1961 г. вакол Заходняга Бэрліну і Кубінскі крызіс 1962 г.). Вялася гонка ядзерных узбраеньняў, што прывяла да заключэньня ў 1963 г. Маскоўскай дамовы аб забароне выпрабаваньняў атамнай зброі ў атмасфэры, касьмічнай прасторы і пад вадой(en). Пры гэтым Узброеныя сілы СССР у 1955 — пачатку 1960-х гг. скараціліся больш як на тры млн чалавек. У кастрычніку 1964 г. ЦК КПСС зьняў яго з усіх пасадаў «па стане здароўя»[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads