Георг Гайм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гео́рг Гайм (па-нямецку: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршбэрг, Ніжняя Сылезія — 16 студзеня 1912, Бэрлін) — нямецкі пісьменьнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем зьяўляецца ключавой постацьцю раньняга экспрэсіянізму.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і юрыста Германа Гайма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць вайскоўцам і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасьля сьмерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Гафэль, катаючыся на каньках.
Творчасьць
Пачаў пісаць з 12 гадоў (навэлы, драмы). Пры жыцьці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назваю «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Гаймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасьмяротна, як і зборнік навэлаў «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гайма як прыналежныя да «дэгенэратыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — гарэлі на вогнішчы разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гайма быў выдадзены ў 1960-х гадах.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Выбраныя вершы: пераклад з нямецкай / Геарг Гайм. — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — 97, [1] с. — («Паэты планеты»).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads