Георг Ом

From Wikipedia, the free encyclopedia

Георг Ом
Remove ads

Георг Сыман Ом (па-нямецку: Georg Simon Ohm; 16 сакавіка 1789, Эрлянген — 6 ліпеня 1854, Мюнхэн) — нямецкі фізык. У ягоны гонар названая адзінка вымярэньня супраціву ом.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і беднага сьлесара. Бацька яго, дастаткова разьвіты й адукаваны чалавек, зь дзяцінства прывучаў сына да фізыкі і матэматыкі і ў рэшце рэшт адправіў яго вучыцца ў гімназію. У 1806 годзе Ом, скончыўшы курс у гімназіі, пачаў вывучаць матэматычныя навукі ў Эрлягенскім унівэрсытэце, але ўжо пасьля трох сэмэстраў кінуў унівэрсытэт і пачаў працаваць настаўнікам у Готштаце (Швайцарыя). У 1809 пакінуў Швайцарыю і, пераехаўшы ў Ноенбург, цалкам прысьвяціў сябе вывучэньню матэматыкі; у 1811 абараніў у Эрлянгене доктарскую дысэртацыю і з 1811 г. па 1813 г. ў якасьці прыват-дацэнта чытаў там жа лекцыі па матэматыцы, але ўжо ў 1813 прыняў месца выкладчыка па матэматыцы ў Бамбэргу (1813—1817), адкуль перайшоў затым на такую ж пасаду ў Кёльне (1817—1828). На працягу свайго знаходжаньня ў Кёльне Ом апублікаваў свае знакамітыя працы па тэорыі гальванічнага круга.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Закон Ома

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads