Гепатыт С

вірусная інфэкцыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Гепатыт С
Remove ads

Гепатыт С — запаленьне печані ў выніку заражэньня вірусам праз кроў хворага чалавека. Асноўным шляхам заражэньня ёсьць выкарыстаньне бруднай іглы пры ўвядзеньне наркотыка, нанясеньні татуіроўкі і пірсінгу. Ператвараецца ў пажыцьцёвую хваробу ў 85% выпадкаў. Ёсьць найбольш частай прычынай разьвіцьця цырозу і раку печані.

Хуткія факты Спэцыяльнасьць, Сымптомы ...
Remove ads

Папярэджаньне

Прадухіленьню хваробы спрыяе выкарыстаньне чыстых і толькі асабістых брытвы, грабянца, зубной шчоткі, манікюрнай прылады, шчыпчыкаў для броваў і эпілятара. Таксама заражэньне прадухіляецца выкананьнем касмэтолягамі, лекарамі і цырульнікамі захадаў засьцярогі пры вышчыпваньні броваў, іголкаўколваньні(en), манікюры, праколваньні вушэй, расчэсваньні валасоў вострым грэбнем, татуяваньні ды эпіляцыі.

Remove ads

Чыньнікі

Заражэньню спрыяе наяўнасьць некалькіх плоцевых сукупленцаў і выкарыстаньне бруднай прылады ў цырульні і касмэтычным салёне.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз пажаўценьне бялкоў вачэй(en), слабасьць, павышаную стамляльнасьць, боль у суставах і цягліцах, высыпку на скуры і павышэньне тэмпэратуры. Адзначаюцца ваніты і страта апэтыту[9].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads