Геранімус Босх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Геранімус Босх
Remove ads

Геранімус Босх (па-лацінску: Hieronymus Bosch; сапраўднае імя Геранімус (ці Ерун) ван Аакэн; каля 1450 — 9 жніўня 1516) — надзвычай пладавіты мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV—XVI стагодзьдзяў і лічыцца адным з самых загадкавых тагачасных прадстаўнікоў мастацтва. Большасьць ягоных працаў прысьвечаныя тэме грэхападзеньня чалавека і яго заганам.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцё

Thumb
Помнік Босху ў Гэртахёнбосе

Ерун ван Аакэн нарадзіўся каля 1453 году ў Гэртахёнбосе. Яго сям’я яшчэ з даўніх часоў мела дачыненьне да мастацтва. Як «Геранімус-мастак» ён упершыню згадваецца ў дакумэнце 1480 году.

Творчасьць

Творы Босха заўжды валодалі неверагоднай прыцягальнай сілай. Сьпярша лічылася, што «чартаўня» на ягоных карцінах прызначаная толькі дзеля таго, каб пацешыць гледачоў, паказытаць ім нэрвы, як рабілі майстры італьянскага Адраджэньня, уплятаючы ў свае арнамэнты гратэскныя фігуры. Сучасныя вучоныя прыйшлі да высновы, што творчасьць Босха таіць у сабе куды больш глыбокі сэнс, і шмат разоў спрабавалі патлумачыць яе значэньне, адшукаць яе вытокі.

Remove ads

Найбольш вядомыя творы

Галерэя

Спадчыньнікі

Адным са спадчыньнікаў жывапісца зьяўляецца Антон Карбэйн. Так, відэакліпы для альбому Depeche Mode 1993 году былі зняты пад уражаньнем твораў мастака. [7]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads