Герб
графічны сымбаль роду ці канкрэтнай асобы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб (ад ням. erbe — спадчына) — сымбалічная эмблема, візуальны адпаведнік пэўнай асобы ці роду, каталіцкага ордэну, гораду, дзяржавы.

Агульная гісторыя
Першыя гербы ўзьніклі ў канцы 11—12 ст. ў часы крыжовых паходаў. Крыніцамі гербавых эмблемаў найчасьцей былі пячаткі, вядомыя са старажытнасьці. Раньні герб уяўляў сабою шчыт з выяваю (гал. атрыбут), потым у склад гербу ўвайшлі гелм, кляйнот (фігура на гелме), намёт (напачатку — намочаная тканіна, якой накрывалі гелм ад сонца), карона. У позьнім сераднявеччы ў гербу зьявіліся менш абавязковыя элемэнты — шчытаношы, дэвізная стужка і ордэны.
Гербавыя выявы падзяляюцца на геральдычныя фігуры (1-га і 2-га парадку) і звычайныя (натуральныя і штучныя). Колеры ў гербе ствараюцца фарбамі (чырвоная, блакітная, зялёная, пурпуровая [фіялетавая], чорная) і мэталамі (золата і срэбра [жоўты і белы]), скарыстоўваецца таксама футра (гарнастая і вавёркі). У гербах беларускай шляхты пераважаюць чырвоныя і блакітныя фарбы, футры практычна не ўжываюцца.
Remove ads
Тэрміналёгія
Гербы ў ВКЛ
У ВКЛ гербы зьявіліся ў 2-й пал. 14 ст., найбольш старажытны герб вядомы па пячатцы баярына Вайдылы (1380). Легендарная частка літоўска-беларускіх летапісаў згадвае гербы «Кітаўрус», «Калюмны», «Урсін», «Ружа» і «Пагоня».
У сераднявеччы герб быў знакам шляхціча і атаясамліваўся з пашырэньнем яго ўлады на пэўную тэрыторыю. Калі гэтая ўлада была працяглаю ў часе герб замацоўваўся і ператвараўся ў зямельны ці дзяржаўны — і нават пры ўладзе ўжо іншага фэўдала ці манарха выконваў сваю адпаведную функцыю.
Пазьней узьніклі гербы каталіцкіх ордэнаў і гарадоў (першы гарадзкі герб у ВКЛ атрымала Вільня ў 1387).
Гербы вывучае геральдыка, зборы гербаў называюцца гербарамі.
Віды гербаў
Радавыя гербы
«Пагоня» Княскі фамільны герб Герб напалеонскага графа Дваранскі герб Сучасны герб ангельскага баранэта Нямецкі дваранскі герб Мяшчанскі герб Японскі радавы герб
Гербы па рангах
- герб вялікі — з усімі элемэнтамі.
- герб сярэдні — асноўныя элемэнты.
- герб малы — толькі шчыт або шчыт з каронай.
Герб малы Герб сярэдні Герб вялікі Герб сацыялістычнай дзяржавы Румыніі
Тэрытарыяльныя гербы
- дзяржаўныя гербы
- гербы тэрыторыяў (губэрняў, абласьцей, раёнаў, паветаў, ваяводзтваў, правінцыяў і г. д.)
- гербы местаў і мястэчак
- гербы вёсак
Гербы карпаратыўныя
- гербы ордэнаў
- гербы клюбаў
- гербы вучэльняў
- гербы цэхаў
- гербы арганізацыяў
- гербы воінскіх падпадзяленьняў
- гербы фірмаў і канцэрнаў
Герб места Герб студэнцкай карпарацыі Герб British Heraldry Society
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads