Герб Італіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Рэспу́блікі Іта́ліі, апісаны тут, зьяўляецца яе афіцыйным сымбалем з 5 траўня 1948 году.

Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Герб}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Апісаньне і значэньне
Апісаньне
Эмблема ўтрымоўвае белую пяціканцовую зорку з чырвонымі бакамі, накладзеную на зубчастае кола з пяцьцю спіцамі, якое стаіць паміж аліўкавай галіной зьлева і дубовай справа. Зялёныя галіны зьвязаныя разам чырвонай стужкай з надпісам «Італьянская Рэспубліка» (REPVBBLICA ITALIANA) загалоўнымі белымі літарамі.
Значэньне
- Асноўны элемэнт — пяціканцовая зорка — старажытны сымбаль Італіі, які азначае абарону нацыі, вядомая як Stellone d’Italia. Выкарыстоўвалася на гербе каралеўства Італіі з 1890 году.
- Зубчастае кола азначае першы артыкул канстытуцыі, дзе сказанае:
«Італія — дэмакратычная рэспубліка, заснаваная працай.»
- Аліўкавая галіна азначае мір, унутраны і вонкавы. Як напісана ў арт. 11 канстытуцыі
«Італія адпрэчвае вайну, як прыладу агрэсіі.»
- Дубовая галіна азначае сілу і вартасьць італьянскіх людзей.
Разам аліўкавая і дубовая галіна характарызуюць пэйзаж Італіі.
Remove ads
Гісторыя
Рашэньне аб уводзінах новай эмблемы Італьянскай рэспублікі было прынята ўрадам Альчыдэ дэ Гаспэры ў кастрычніку 1946 году. Дызайн быў абраны шляхам публічнага конкурсу, умовай якога было забароненае выкарыстоўваць палітычныя сымбалі.
Пераможцам стаў Паола Пашэта, прафэсар Рымскага інстытута высокага мастацтва. Новая эмблема была прынятая парлямэнтам у лютым 1948 году і зацьверджаная прэзыдэнтам Энрыка дэ Нікола ў траўні таго жа году.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Герб Італіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads