Кола

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кола
Remove ads

Кола, або каток — круглае прыстасаваньне, дыск, які абарачаецца вакол сваёй восі, можа выкарыстоўвацца для перамяшчэньня грузаў качэньнем замест сьлізганьня, а таксама ў розных машынах і мэханізмах. Кола з восьсю — адзін з шасьці найпрасьцейшых мэханізмаў. Разам з восьсю кола можа выкарыстоўвацца для перасоўваньня грузаў або выкананьня карыснай работы ў мэханізмах (напрыклад, у калаўроце). Акрамя гэтых функцыяў кола можа выконваць ролю штурвала, руля, ганчарнага кола і махавіка.

Thumb
Кола падчас экспазыцыі ў Нацыянальным музэі Ірану. Датуецца другім тысячагодзьдзем да н. э. і было знойдзена ў Чога-Занбіль.

Найбольшае выкарыстаньне кола атрымала ў транспарце. Пры перасоўваньні коламі мае месца сіла трэньня качэньня, якая меншая за сілу трэньня слізганьня.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Эгіпецкая калясьніца

Дакладнай даты вынаходніцтва невядома. Большасьць гісторыкаў адносіць кола да самый старых і самых галоўных вынаходніцтваў, а само вынаходніцтва — да 5 тысячагодзьдзя да н. э. у Мэсапатаміі. Першапачатковай функцыяй меркавалася ганчарнае кола. Мяркуецца, што продкам колаў транспартных сродкаў было ацыліндраванае бервяно, якое зьмяшчалі пад грузам для зручнасьці перамяшчэньня.

Колы пачалі распаўсюджваюцца на Блізкім Усходзе і ў Эўропе ў 4 тысячагодзьдзі да н. э. і дасягаюць Індыі ў 3 тысячагодзьдзі да н. э. У 2 тысячагодзьдзі да н. э. зьяўляюцца калясьніцы са сьпіцавымі коламі, якія сталі прычынай рэвалюцыі ў вайсковай справе на Блізкім Усходзе. Каля 1200 году да н. э. яны ўжо выкарыстоўваліся ў Кітаі, што сьведчыць аб распаўсюджваньні кола ў гэтай частцы Старога Сьвету ў той час.[1]

Не зважаючы на тое, што шырокамаштабнае выкарыстаньне колаў не назіралася ў Амэрыцы да кантакту з эўрапейцамі, шматлікія невялікія колавыя артэфакты, якія былі вызначаныя як дзіцячыя цацкі, былі знойдзены на тэрыторыі сучаснай Мэксыцы[2]. Некаторыя з такіх артэфактаў адносяцца да 1500 году да н. э.[2] Лічыцца, што асноўнай перашкодай для буйнамаштабнага разьвіцьця і выкарыстаньня кола ў Амэрыцы была адсутнасьць адамашненых буйных жывёлаў, якія маглі бы бываць выкарыстаны ў якасьці цяглавай сілы[3]. Найбліжэйшым сваяком буйной рагатай жывёлы Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы ў дакалюмбавыя часы зьяўляўся амэрыканскі бізон, якога даволі цяжка прыручыць. Раней існавалі некалькі відаў дзікіх коней, якія, аднак, у рэшце рэшт вымерлі[4]. Адзіная буйная жывёла, якая была прыручана ў Заходнім паўшар’і, ляма, не пашырылася далёка за межы Андаў да часу прыбыцьця Калюмба.

Нубійцы пасьля прыблізна 400 году да н. э. началі выкарыстоўваць ганчарныя і вадзяныя колы. Лічыцца, што ў Нубіі, магчыма, вадзяныя колы рухаліся з дапамогай валоў[5]. Вядома таксама, што нубійцы выкарыстоўвалі конныя калясьніцы, якія імпартавалі з Эгіпту[6]. У Этыёпіі і Самалі, а таксама краінах на поўдзень ад Сахары, колы асабліва не выкарыстоўваліся да XIX стагодзьдзя, да прыходу туды эўрапейцаў[7].

Першыя колы былі простымі драўлянымі дыскамі з адтулінамі для восі. Некаторыя з самых раньніх колаў былі зробленыя з гарызантальных зрэзаў ствалоў дрэваў. Але празь няроўную структуру драўніны, кола зроблена з гарызантальнага зрэзу ствала дрэва будзе мець тэндэнцыю быць пасрэдным у параўнаньні з колам вырабленым з закругленых частак падоўжных дошак.

Remove ads

Літаратура

  • Сацута У. Кола // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads