Герб Магілёўскай вобласьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Магілёўскай вобласьці і Палажэньне пра яго зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Беларусі №1 ад 3 студзеня 2005 году. Апісаньне герба:
- Уяўляе сабой выяву на залатым полі францускага шчыта ў авале блакітнага колеру Магілёўска-Брацкай Божай Маці. Унізе разьмешчаныя тры зялёныя ўзгоркі, на якіх тры чырвоныя каласы з залатымі сьцяблінамі. Шчыт акружаны вянком з залатога дубовага і лаўровага лісьця, які злучаны Андрэеўскай стужкай.

Новы герб створаны на аснове гербу Магілёўскай губэрні (1878 г.): у залатым шчыце тры курганы, на якіх тры коласы, у кожным зь якіх па 7 зерняў. Шчыт апраўлены вянком з галінаў лаўру і дубу, перавязаным ордэнскай стужкай. У верхняй частцы герба намаляваны абраз Бялыніцкай Божай Маці.
Remove ads
Літаратура
- Нацыянальны рэестар прававых актаў Беларусі, 2005
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads