Герб Расеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Расеі — адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Расеі, нараўне са сьцягам і гімнам.

Герб Расейскай Фэдэрацыі

Пасьля пераназваньня РСФСР у Расейскую Фэдэрацыю 25 сьнежня 1991 году працягваў выкарыстоўвацца стары герб.
21 красавіка 1992 году надпіс «РСФСР» быў зьменены на «Расейская Фэдэрацыя».[1]
Герб Расейскай фэдэрацыі быў зьменены ўказам прэзыдэнта 30 лістапада 1993 году. Ён засноўваецца на гербе Расейскай імпэрыі і мае прызначэньне замяніць сабой герб РСФСР пасьля распаду СССР.
У цэнтры намаляваны вершнік, які забівае дзідай цмока[2].
Тры кароны ўвасабляюць сувэрэнітэт як усёй Расейскай Фэдэрацыі, так і яе частак, суб’ектаў фэдэрацыі. Скіпэтар зь дзяржавай, якія дзьвюхгаловы арол трымае ў лапах, сымбалізуюць дзяржаўную ўладу і адзіную дзяржаву[3].
Герб зацьверджаны фэдэральным канстытуцыйным законам «Аб Дзяржаўным гербе Расейскай Фэдэрацыі» ў 2000 годзе. Закон дапушчае ўзнаўленьне гербу без геральдычнага шчыта ў выглядзе аднаго дзьвюхгаловага арла, а таксама ў аднакаляровым варыянце.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Скіпэтар, які арол трымае ў правай лапе, увянчаны невялікім дзьвюхгаловым арлом, які, у сваю чаргу, таксама трымае скіпэтар і г. д. да бясконцасьці. Дзьвюхгаловы арол прыйшоў у Масковію з Бізантыі, дзе ён сымбалізаваў адзінства імпэратара і патрыярха.
Галерэя гербаў Расеі
- сярэдзіна XVI стагодзьдзя
- 1620-я — 1690-я гады
- 1 чвэрць XVIII стагодзьдзя
- 1883—1917 гг.
(вялікі герб) - 1917 г.
- 1920—1978 гг.
- 1978—1992 гг.
- Герб з 1993 г.
Глядзіце таксама
- Дзьвюхгаловы арол
- Герб Расейскай імпэрыі
- Гісторыя гербу Расеі
- Дзяржаўныя сымбалі Расеі
- Галерэя дзяржаўных гербаў з выявай арла
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads