Герб Рэспублікі Сэрбскай Краіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Рэспублікі Сэрбскай Краіны
Remove ads

Герб Рэспу́блікі Сэ́рбскай Кра́іны — дзяржаўны герб няпрызнанае сэрбскае дзяржавы на тэрыторыі сучаснае Харватыі. Герб ўяўляе сабою малюнак срэбнага двухгаловага арла, які трымае чырвоную тарчу, на якім намаляваны сэрбскі крыж. На галовах арла месьціцца залатая карона.

Хуткія факты Апісаньне, Зацьверджаны ...

Герб быў прыняты ў якасьці аднаго зь дзяржаўных сымбаляў незалежнае Рэспублікі Сэрбская Краіна разам зь сьцягам і гімнам 26 лютага 1992 року. Ужываўся да ліквідацыі РСК войскамі Харватыі ў траўні — жніўні 1995 року падчас апэрацыяў «Маланка» і «Бура».

19 сьнежня 1991 року, пасьля дэклярацыі незалежнасьці і зацьвярджэньня канстытуцыі Сэрбскае Краіны, выкарыстоўвалася раньняя вэрсія герба, якая адрозьнівалася адсутнасьцю кароны й наяўнасьцю назвы дзяржавы.

Таксама існаваў іншы варыянт герба, які прадугледжвалася выкарыстоўваць у якасьці герба меркаванае Заходня-Сэрбскай Фэдэрацыі, з выкарыстаньнем сіняе тарчы.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads