Дэвіз
кароткі выраз з матывацыяй From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэві́з[a] — у геральдыцы гербавая фігура або выслоўе на гербе. Разьмяшчаецца часьцей за ўсё на стужцы пад таркам. У ім адлюстроўваецца ідэя і думка герба[1].

Дэвізам зваліся першапачаткова гербавыя фігуры, якія зьмяшчаліся звыш іншых малюнкаў у шчыце і служылі ўспамінам якой-небудзь выбітнай падзеі. Ва францускай геральдыцы дэвізам зваўся яшчэ вузкі геральдычны пояс. Такое значэньне дэвізу захавалася зараз толькі ў ангельскай геральдыцы пад імем «badges» (у гербе Ёрскага дома дэвізам служыла, напрыклад, белая ружа, у гербе Ланкастарскага дома — пунсовая).
У цяперашні час дэвізам завецца кароткае выслоўе, якое мае якое-кольвек дачыненьне да герба. Так, напрыклад:
- «С нами Бог» — расейскі,
 - «Съединението прави силата» — баўгарскі,
 - «Dieu et mon droit» — брытанскі,
 - «ძალა ერთობაშია» — грузінскі,
 - «Je maintiendrai» — нідэрляндзкі,
 - «Gott mit uns» — нямецкі і прускі,
 - «Montjoie Saint Denis» — францускі,
 - «Pravda vítězí» — чэскі,
 - «E pluribus unum» — Злучаных Штатаў і да т. п.
 
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
