Герб Сан-Марына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Сан-Марына
Remove ads

Герб Сан-Марына зьявіўся ў XIV стагодзьдзі. Гэта сымбаль волі і сувэрэнітэту найстарэйшай рэспублікі ў сьвеце.

Thumb

Складаецца з наступных дэталяў.

  • На сінім шчыце намаляваныя тры зялёныя гары, на кожнай зь іх знаходзіцца серабрыстая вежа, упрыгожаная страўсіным пяром. Вежы азначаюць тры крэпасьці Сан-МарынаГуаіта, Цэста і Мантале, а горы — тры вяршыні Монтэ Тытана.
  • Дэвіз «LIBERTAS» (лат. воля). Ён выяўляе дзіўнае захаваньне незалежнасьць гэтай маленькай краіны ў асяродзьдзі вялікіх дзяржаваў. Гэтак жа гэта зьвязана з апошнімі словамі заснавальніка Сан-Марына: «Пакідаю вас вольнымі».
  • Дубовая і лаўравая галіны, якія атачаюць герб азначаюць стабільнасьць і абарону волі.
  • Карона зьверху азначае сувэрэнітэт.

Герб Сан-Марына ўпрыгожвае нацыянальны сьцяг і эмблему футбольнай каманды FSGC.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Герб Сан-Марынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads