Герман Баркоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герман Анатолевіч Баркоўскі (нар. 25 чэрвеня 2002) — беларускі футбаліст, нападнік польскай «Пушчы» і зборнай Беларусі. Найлепшы нападнік Найвышэйшай лігі 2024 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец бабруйскай «Белшыны». У сэзоне 2019 году выступаў за каманду «Белшына-2» у Другой лізе. У верасьні 2019 году падпісаў першы прафэсійны кантракт з бабруйскім клюбам[4]. У пачатку 2020 году, пасьля таго як «Белшына» выйшла ў Найвышэйшую лігу, перайшоў у дублюючы склад клюбу, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 22 сакавіка 2020 году ў матчы супраць «Менска» (1:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым за сэзон яшчэ 4 разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, пры гэтым трывала гуляў за дубль. У сэзоне 2021 году, калі «Белшына» выбыла ў Першую лігу, здолеў замацавацца ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У студзені 2022 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дзе пасьпеў адзначыцца 4 галамі. У канцы траўня 2022 году празь сямейныя абставіны зьехаў у ЗША і застаўся там жыць. У жніўні 2022 году паводле пагадненьня бакоў кантракт зь «Іслаччу» быў скасаваны[6]. У верасьні 2022 году вярнуўся ў «Іслач», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У лютым 2023 году перайшоў у «Энэргетык-БДУ»[8]. У траўні і чэрвені 2023 году не гуляў праз траўмы, але пасьля вярнуў месца ў першым складзе.
У сьнежні 2023 году зьявілася інфармацыя аб цікавасьці да гульца з боку сталічнага «Дынама» і гарадзенскага «Нёмана»[9]. У студзені 2024 году ў гонку за футбаліста далучыўся барысаўскі БАТЭ[10], аднак ужо хутка пасьля гэтага нападнік стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[11]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 15 сакавіка ў матчы супраць «Іслачы», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне. У сваім наступным матчы 29 сакавіка супраць «Смаргоні» футбаліст вызначыўся дэбютным голам. Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. З канца жніўня да першай паловы лістапада вызначаўся голам ці галявой перадачай у кожнай гульні Найвышэйшай лігі[12]. У выніку быў названы найлепшым нападнікам турніру[13]. У студзені 2025 году прыяднаўся да польскай «Пушчы»[14][15], дэбютаваўшы за каманду 2 лютага ў матчы супраць забжаўскага «Гурніка».
Міжнародная
24 сакавіка 2023 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2025 году супраць зборнай Андоры (0:0) і быў заменены ў другім тайме.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads