Гермэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гермэс
Remove ads

Гермэс (па-старажытнагрэцку: Ἑρμῆς) у грэцкай міталёгіі першапачаткова заступнік статкаў, бог гандлю, заступнік вандроўнікаў, юнакоў, атлетаў. Сын Зэўса ды горнай німфы арэады Маі. Быў правадніком чалавечых душ у царства Аіда.

Хуткія факты Месцазнаходжаньне, Бацька ...

Яму ўласьцівы падман, хітрасьць, спрытнасьць, выкрутлівасьць, часта зьвяртаецца да крадзяжу. Вынаходнік мераў, лічбаў, азбукі.[1]

Remove ads

Міты

Нараджэньне

Нарадзіўся ў Аркадыі. Пасьля свайго нараджэньня ўжо да палудня змайстраваў сабе ліру з чарапахі, пасьля накіраваўся ў даліну Піэрыі (Старажытная Македонія), дзе Апалён пасьвіў свой статак і выкрадае ў яго пятнаццаць кароў. Прыгнаўшы іх у Пілас, дзьвюх кароў ён прыносіць у ахвяру, а астатніх хавае ў пячоры загнаўшы задам на перад, быццам выходзілі ад туль. Вечарам хлапец вяртаецца да сваёй маці ў грот, захутаўшыся ў калысцы. Разгневаны Апалён, абшукаўшы і не знайшоўшы сваіх кароў разумее хто мог выкрасьці і накіроўваецца да Гермэса, каб той вярнуў скрадзенае, нават пагражае зьвергнуць у Тартар. Але хлапец адпіраецца сьцьвярджаючы што нічога не ведае пра злочын. У рэшце - рэшт дылему вырашае вярхоўны Зэўс, які прымусіў Гермэса вярнуць забранае. Гермэс прывёў Апалёна да пячоры дзе схаваў кароў, і пакуль срэбралукі Апалён, выводзіў свой статак, хлапец граў на сваёй ліры. Юнаку спадабалася ігра Гермэса і абмяняў сваіх кароў на цудоўную ліру.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads