Гнэй Пампэй
рымскі консул From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гнэй Пампэй «Вялікі» (па-лацінску: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 да н. э. — 48 да н. э.) — старажытнарымскі вайсковы і палітычны дзяяч пэрыяду грамадзянскіх войнаў, у выніку якіх была зьнішчаная рэспубліка і ўсталяваны прынцыпат.
Remove ads
Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыповай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гнэй Пампэй вылучыўся ў барацьбе ў 80-я гады да н. э., калі далучыўся да Сулы і абараняў усталяваны ім рэжым, пазьней удзельнічаў у здушэньні паўстаньня Спартака. У 67 годзе да н. э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады дзеля барацьбы зь піратамі ў Міжземным моры. Ачольваў рымскае войска ў Трэцяй пантыйскай вайне зь Мітрыдатам VI Эўпатарам і канчаткова перамог яго ў 65 да н. э. Адмова сэнату падтрымаць дзеі Пампэя на Ўсходзе і надзяліць ягоных жаўнераў зямлёй прывяла яго ў 60 да н. э. да хаўрусу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыюмвірат. Па ягоным распадзе ў 53 годзе да н. э. быў абраны наступным годам аднаасобным консулам. Пампэй стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 годзе да н. э. у час грамадзянскай вайны Пампэю было даручана кіраваньне войскам дзеля барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён пацярпеў паразу пад Фарсалам (48 да н. э.). Пасьля ў тым жа годзе ён уцёк у Эгіпет, дзе і быў забіты.[10]
Воіны Пампэя называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле сьцьвярджэньняў некаторых крыніц, па сьмерці Пампэя ўсе ягоныя статуі былі зьнішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампэя, а імпэратар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах. Верагодная выява Пампэя, мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбэрскую гліптатэку ў Капэнгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н. э., на вяршыні магутнасьці. Партрэты з Вэнэцыі і Флярэнцыі паказваюць маладзейшага Пампэя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads