Гольштайн Кіль

нямецкі футбольны клюб з Кілю From Wikipedia, the free encyclopedia

Гольштайн Кіль
Remove ads

«Гольштайн» (па-нямецку: Holstein) — нямецкі футбольны клюб з гораду Кілю. Заснаваны ў 1900 годзе. З 1900-х па 1960-я гады клюб быў адным зь лідэраў футболу на поўначы Нямеччыны. У 1912 годзе «Гольштайн» здабыў тытул чэмпіёну краіны, а яшчэ двойчы быў віцэ-чэмпіёнам Нямеччыны ў 1910 і 1930 гадах.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Футбалісты «Гольштайну» ў 1957 годзе.

«Гольштайн» быў створаны ў выніку зьліцьця футбольных клюбаў «Кіль-1900» і «Гольштайн» у 1917 годзе, бо абодва клюбы былі паслабленыя ў празь Першую сусьветную вайну.

Найстарэйшым з гэтых двух клюбаў быў «Кіль-1900», які паўстаў 7 кастрычніка 1900 году, дзякуючы намаганьням сябраў кільскага гімнастычнага клюбу. Пазьней клюб засяродзіўся на лёгкай атлетыцы. Папярэднік сучаснага клюбу «Гольштайн» быў створаны 4 траўня 1902 году. Клюб хутка стаў даволі моцным, то бок у 1910 годзе яны дакрочылі да фіналу чэмпіянату Нямеччыны, дзе ў дадатковы час атрымалі паразу ад «Карльсруэ» зь лікам 0:1. У 1912 годзе каманда здабыла тытул чэмпіёна Нямеччыны, перамогшы ў паўфінале зь лікам 2:1 у дадатковы час сталічную «Вікторыю-89», якая была на той час дзейным чэмпіёнам, а затым у фінале перагуляўшы зь лікам 1:0 «Карльсруэ»[1]. Крыху пазьней у складзе «Гольштайну» былі створаныя каманды па хакеі і лёгкай атлетыцы.

Thumb
Хатняя арэна мае назву Гольштайн.

Як ужо было ўзгадана, у 1917 годзе абодва клюбы аб’ядналіся. Новы клюб узяў дату заснаваньня найстарэйшага клюбу, але гульнявая пляцоўка, форма, колеры, лягатып і назва дасталася ад другой каманды. Цягам 1920-х гадоў каманда рэгулярна дасягала фінальнай нацыянальнай стадыі. У 1926 годзе кільцы дайшлі да паўфіналу, дзе атрымалі паразу ад «Гройтэр Фюрту» зь лікам 1:3. У 1930 годзе «Гольштайн» змагаўся за тытул у фінале, але атрымаў паразу ад «Гэрты» зь лікам 4:5[2]. У наступным годзе паўночнікі дасягнулі паўфіналу, адкуль былі выбытыя «Мюнхэнам-1860» зь лікам 0:2. У Нямецкім райху сыстэма лігаў Нямеччыны была рэарганізаваная, фактычна падзеленая на 16 лігаў. Кільскі клюб спаборнічаў у Гаўлізе Нордмарк, але посьпехаў ня меў. Толькі калі ліга была падзеленая на тры розных лігі, «Гольштайн», пазбавіўшыся канкурэнтаў, у першую чаргу «Гамбургу», шматкроць разоў перамагаў у Гаўлізе Шлезьвіг-Гальштайну. Перамогі ў лякальнай лізе давалі магчымасьць клюбу паспаборнічаць у агульнанямецкіх першынстве сярод чэмпіёнаў Гаўлігаў, але посьпехаў кільцам бракавала. Толькі ў 1943 годзе «Гольштайн» дакрочыў да паўфіналу, дзе саступіў «Дрэздэну».

Па заканчэньні Другой сусьветнай вайны «Кіль» пераважна быў клюбам другога і трэцяга ўзроўняў. Па вайне футбол у навастворанай ФРН быў рэарганізаваны ў пяць рэгіянальных найвышэйшых дывізіёнаў. «Гольштэйн» з 1947 па 1963 гады спаборнічаў у Обэрлізе Норд, двойчы фінішуючы на другім месцы ў 1953 і 1957 гадах. Па ўтварэньні адзінай агульнанямецкай Бундэсьлігі ў 1963 годзе кільцы сталі камандай другога дывізіёну, а пасьля стварэньня Другой Бундэсьлігі, яны ўжо спаборнічалі ў трэцім дывізіёне. Па аб’яднаньні краіны ў 1990 годзе «Гольштайн» працягваў спабонічаць у ніжэйшых лігах. У розыгрышы Кубка Нямеччыны 2011—2012 гадоў дружына дакрочыла да чвэрцьфіналу, выбіўшы з турніру «Энэргі», «Дуйсбург» і «Майнц», аднак далей на шляху паўночнікаў паўстала дортмундзкая «Барусія», якая выгуляла ў кільцаў зь лікам 4:0. З 2013 году клюб зноў гуляў у трэцім дывізіёне, а ў 2017 годзе пасьля 36 гадоў прасунуўся у другі дывізіён.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads