Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць
Remove ads

Го́рна-Бадахша́нская аўтано́мная во́бласьць (па-таджыцку: Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон) — аўтаномная вобласьць у складзе Рэспублікі Таджыкістан. Займае ўсю ўсходнюю частку Таджыкістана, зьяўляючыся найбуйнейшым паводле плошчы рэгіёнам краіны — 64 100 км² (45% ад усяе тэрыторыі Таджыкістану). Адміністрацыйны цэнтар вобласьці — горад Харог (жыве прыкладна 30 тысяч чалавек). На пачатак 2020 году ў ГБАА пражывала больш за 226 тысяч чалавек. Так як ГБАА высакагорны і памежны рэгіён, акружаны з трыма бакамі іншымі дзяржавамі, для яго візыту замежнікам патрабуецца аформіць спэцыяльны дазвол.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Пасьля зацьвярджэньня савецкай улады на Паміры зь 15 жніўня 1923 году практычна ўся заселеная тэрыторыя знаходзілася ў складзе Бухарскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, усходняя палова тэрыторыі — у складзе Памірскай акругі Фэрганскай вобласьці Туркестанскай АССР. 2 студзеня 1925 году ўказам ЦВК СССР была пераўтворана ў аўтаномную вобласьць Горнага Бадахшана ў складзе Таджыцкай АССР.

З 16 кастрычніка 1929 году — у складзе Таджыцкай ССР, якая ўвайшла ў склад СССР на правах саюзнае рэспублікі. 5 сьнежня 1936 году перайменаваная ў Горна-Бадахшанскую аўтаномную вобласьць (Пастанова VIII Надзвычайнага Зьезда Саветаў СССР 25.11-5.12.1936)[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads