Горнамарыйская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Го́рнамары́йская мова — фіна-волская мова фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ горныя марыйцы.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Горнамарыйская мова распаўсюджаная ў трох заходніх раёнах рэспублікі Марый Эл (Кілемарскі, Горнамарыйскі і Юрынскі), а таксама ў Васкрасенскім і Яранскім раёнах Ніжагародзкае вобласьці.

Remove ads

Агульная характарыстыка

Пісьмовасьць

Thumb
Знакі цішце.

Першапачаткова марыйцы ўжывалі ў якасьці пісьмовасьці асаблівыя знакі, што называліся цішце́. Гэтыя знакі ўжываліся пры бытавых патрэбах да пачатку ХХ ст.

Кірылічная пісьмовасьць для мовы ўпершыню зьявілася ў XVI ст. у місіянэрскіх мэтах, але першай дакумэнтальна зафіксаванай кірылічнай марыйскай пісьмовасьцю зьяўляецца пісьмовасьць «Сочиненій принадлежащихъ къ грамматикѣ черемисскаго языка», якія былі выдадзены ў 1775 годзе. У 1837 годзе выйшла «Черемисская грамматика», у якой ужываўся шэраг дыґрафаў для абазначэньня спэцыфічных марыйскіх гукаў.

У 1871 годзе, на 2 гады раней за луговамарыйскую, выйшаў горнамарыйскі лемантар, альфабэт якога амаль поўнасьцю супадае з існым. У 1930 гады на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў ажыцьцяўлены пераход пісьмовасьці на лацінскую аснову, але ў 1938 годзе была вернута кірыліца.

Сучасны кірылічны горнамарыйскі альфабэт

А а Ӓ ӓ Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж З з И и Й й К к Л л М м Н н
О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ӱ ӱ
Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы
Ӹ ӹ Ь ь Э э Ю ю Я я

Дыялекты

Горнамарыйская мова падзяляецца на 4 гаворкі.

  • Вілаватаўская
  • Емангаская
  • Кузьняцоўская
  • Яласаўская
Remove ads

Грамадзкае жыцьцё

Горнамарыйская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Марый Эл нароўні з луговамарыйскай і расейскай мовамі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads