Горст Кёлер
нямецкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Горст Кёлер (ням. Horst Köhler; 22 лютага 1943, цяпер вёска Скербешуў, Замойскі павет, Люблінскае ваяводзтва, Польшча — 1 лютага 2025, Бэрлін) — нямецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч. Паходзіць зь сям’і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 годзе перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Нямеччынай Польшчы.

Remove ads
Кар’ера
З 1965 да 1969 году Кёлер вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Тубінгене па спэцыяльнасьці «палітэканомія й паліталёгія». З 1969 да 1976 ён працаваў там як асыстэнт у Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. З 1976 да 1981 — у Фэдэральным міністэрстве эканомікі.
У 1982 Кёлер зьмяніў месца працы на Фэдэральнае міністэрства фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, з 1990 па 1993 выконваў ролю шэрпы (памочніка па справах «Вялікай сямёркі») канцлера Гельмута Коля.
З 1993 да 1998 ён быў прэзыдэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Нямеччыны й наступныя 2 гады кіраваў Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й разьвіцьця (ЭБРР) у Лёндане.
У 2000—2004 — прэзыдэнт Міжнароднага валютнага фонду.
У 2004—2010 — прэзыдэнт Нямеччыны. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказваньні наконт выкарыстаньня бундэсвэра для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ[4].

Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads