Готшалк з Орбэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Готшалк з Орбэ (ням. Gottschalk von Orbais, па-лацінску: Godescalc, Gotteschalchus) (каля 808 — паміж 866 і 869 гадамі) — хрысьціянскі тэоляг і паэт эпохі Каралінгаў.

Біяграфія

Паходзіў, відаць, з Арбайса каля Майнца. Бацькі аддалі яго на выхаваньне ў абацтва ў Фульдзе. Быў вучнем Грабана Маўра, а потым яго апанэнтам у тэалягічных пытаньнях.

У гісторыю літаратуры ўвайшоў як аўтар шматлікіх «гарачых і шчырых» пакаянных песень. Яго вершы часьцей за ўсё ёсьць журботнымі зваротамі да Хрыста з просьбай аб літасьці над цемрай душы. Гэтыя песьні залічваюць да найбольш дасканалых паэтычных твораў свайго часу.

На думку многіх гісторыкаў філязофіі, у сваіх схалястычных працах выявіў «жывы розум, сьмела ўступаючы ў найцяжэйшыя таямніцы веры», стаўшы адначасна адной з найбольш трагічных постацяў нямецкага Сярэднявечча[1].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads