Майнц

сталіца зямлі Райнлянд-Пфальцу (Нямеччына) From Wikipedia, the free encyclopedia

Майнц
Remove ads

Майнц (па-нямецку: Mainz) — горад у Нямеччыне, сталіца фэдэратыўнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Насельніцтва 209 779 чалавек (31 сьнежня 2015). Майнц месьціцца ля месца, дзе Майн сьцякае ў Райн. На супрацьлеглым правым беразе знаходзіцца сталіца зямлі Гэсэн горад Вісбадэн. Калі ўлічваць іншыя прылеглыя тэрыторыі і Франкфурт-на-Майне, места ўваходзіць у вялізную аглямэрацыю Франкурт-Майн-Райн, насельніцтва якой зьмяшчае каля 5,8 млн чалавек. Горад ёсьць транспартным вузлом і добра вядомы дзякуючы вінаробству.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Майнц быў заснаваны рымлянамі ў I стагодзьдзі да н. э. як вайсковая крэпасьць на самай паўночнай мяжы Рымскай імпэрыі і сталіца правінцыі Верхняй Германіі. Горад набыў значнасьць у VIII стагодзьдзі, калі быў часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. За гэтым часам горад быў сядзібай арцыбіскупства Майнцу. З гораду паходзіў выбітны вынаходнік друкарскага варштату Ёган Гутэнбэрг. Менавіта ў Майнцы Гутэнбэрт надрукаваў у 1450-х гадах свае першыя кнігі. За часам Другой сусьветнай вайны Майнц быў моцна пашкоджаны, то бок ён зьведаў больш за 30 паветраных налётаў, якія зьнішчылі большасьць гістарычных будынкаў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads