Грамадзянская вайна ў Альбаніі (1997)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грамадзянская вайна ў Альбаніі (1997)
Remove ads

Грамадзянская вайна ў Альбаніі, інакш паўстаньне ў Альбаніі, забурэньні ў Альбаніі або Пірамідны крызісмасавыя непарадкі і гвалт у Альбаніі ў 1997 годзе, выкліканы падзеньнем фінансавае піраміды. У выніку выступленьняў загінулі ад 2000[7] да 4000 чалавек, быў скінуты ўрад Салі Бэрышы[8].

Хуткія факты Грамадзянская вайна ў Альбаніі, Дата: ...

На пачатку 1997 року збанкрутавалі разнастайныя фінансавыя піраміды, падтрыманыя дзяржавай у пераходны пэрыяд. Задзейнічанымі ў гэтых схемах апынуліся да 2/3 жыхароў Альбаніі[7][9], якія ў выніку страцілі 1,2 млрд даляраў ЗША. На парлямэнцкіх выбарах у траўні 1996 року зь вялікім адрываў перамагла кіроўная Дэмакратычная партыя, той жа восені яна атрымала перамогу і на мясцовых выбарах. Сацыялісты абвінавацілі ўрад у фальсыфікацыях і не прызналі вынікаў ніводных выбараў.

У студзені 1997 року пачаліся першыя сутычкі з паліцыяй. 25 студзеня паўстанцы захапілі ўсе ўрадавыя будынкі ў Люшні, у наступныя дні непарадкі ахапілі іншыя паўднёвыя месты краіны, сярод якіх і Ўлёра. У лютым пачаліся шматтысячныя штодзённыя пратэсты з патрабаваньнямі кампэнсацыі ад ураду, паколькі лічылі, што ён нажываецца на гэтай схеме. Узбраеньнем пратэстоўцаў заняліся крымінальныя групоўкі і колішнія чальцы камуністычнай службы бясьпекі — Сыгурымі. У адказ 1 сакавіка прэзыдэнт Салі Бэрыша увёў у краіне надзвычайны стан і накіраваў на поўдзень войскі.

2 сакавіка падаў у адстаўку прэм’ер-міністар Аляксандар Мэксі. Пераабраньне 3 сакавіка Салі Бэрышы на пасаду прэзыдэнта з удзелам толькі дэпутатаў Дэмакратычнай партыі выклікала новую хвалю грамадзянскага абурэньня, былі захопленыя месты Саранда і Дальвіна, ва Ўлёры ў супрацьвагу ўраду створаны Камітэт грамадзянскага ўратаваньня. Да 10 сакавіка ў руках паўстанцах апынуўся ўвесь поўдзень Альбаніі.

11 сакавіка Сацыялістычная партыя Альбаніі дабілася значнага посьпеху — ейны лідэр Башкім Фіна быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам у сфармаваным урадзе(sq). Аднак гэта не спыніла пратэсты, якія перакінуліся на поўнач краіны. Там яны былі здушаныя ўрадам, аднак у паўднёвых частках Альбаніі ўладай завалодалі паўстанцы і злачынныя групоўкі[10].

Да 13 сакавіка ўсе найбольшыя населеныя пункты былі ахопленыя забастоўкамі, замежныя краіны пачалі эвакуяваць сваіх грамадзянаў. Эвакуацыя зьдзяйсьнялася ў апэрацых «Страказа», «Срэбны ўздым» і «Космас»[2]. 28 сакавіка Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю пра гуманітарную дапамогу Альбаніі, і 15 красавіка 7-тысячны ўзброены кантынгент на чале зь Італіяй пачаў апэрацыю «Ўзыход» па аднаўленьні законнасьці[10].

29 чэрвеня прайшлі пазачарговыя выбары ў парлямэнт, перамогу на якіх атрымала Сацыялістычная партыя. Адначасна праводзіўся і рэфэрэндум па аднаўленьні манархіі, аднак супраць гэтага пытаньня выказаліся 2/3 выбарцаў. 24 ліпеня падаў у адстаўку прэзыдэнт Салі Бэрыша, на ягоную пасаду абраны Рэджэп Мэйдані. Пасьля гэтага гвалт у Альбаніі скончыўся, завяршэньнем вайны можна лічыць вывад замежных войскаў 11 жніўня.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads