Влёра

горад у Альбаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Влёра
Remove ads

Влёра (па-альбанску: Vlora, па-грэцку: ΑυλώναςАўлон, па-італьянску: Valona) — горад на поўдні Альбаніі, адміністрацыйны цэнтар прэфэктуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліву Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тысячаў жыхароў (2010).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першыя помнікі антычнасьці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагодзьдзем да н.э.. На працягу IV стагодзьдзя да н.э. часта згадваецца ў якасьці важнага порту для караблёў, якія плылі з Атранта і Брындзізі і пераправачнага пункту паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Альбаніі Бутрынці і Апалёніяй.

У 1481 годзе грэцкі военачальнік на нэапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэцкіх і альбанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Нэапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.

28 лістапада 1912 году Ісмаіл Кэмалі абвясьціў у Влёры незалежнасьць краіны і горад стаў першай сталіцай незалежнай Альбаніі.

З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як вайскова-марская база, але потым у сувязі з выхадам Альбаніі з Варшаўскай дамовы ў гэтай якасьці быў страчаны.

У 1997 годзе горад быў адным з гарадоў, дзе распачалася грамадзянскай вайны ў Альбаніі.

Remove ads

Славутасьці

  • Этнаграфічны музэй
  • Гістарычны музэй
  • Музэй Незалежнасьці
  • Мячэт Мурадые
  • Крэпасьць Каніні, у мястэчку Каніна
  • Крэпасьць Порта-Палерма
  • Руіны крэпасьці Гімара, у мястэчку Гімара
  • Цэрквы Сьвятога Стэфана і Сьвятога Мітры ў мястэчку Дэрмі (XII—XIV стагодзьдзяў)
  • Манастыр Сьвятой Марыі, у мястэчку Звэрнэц
  • Антычны амфітэатар Арыкум (I да н.э.)
  • Царква Маміроі, у мястэчку Арыкум

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads