Грамадзянін Кейн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Грамадзянін Кейн» (па-ангельску: Citizen Kane) — амэрыканскі фільм-жыцьцяпіс 1941 году, які на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў перамагаў у маштабных апытаньнях кінапрафэсійцаў як «лепшы фільм усіх часоў і народаў»[4][5].
Дзьве ўзнагароды і восем намінацыяў на прэмію «Оскар». Клясыка Амэрыканскага кінэматографа. Вобразны шэраг фільма зьяўляецца імпрэзай фантазіі Орсана Ўэлса, які выкарыстоўваў новую кінамову.
Remove ads
Зьмест
Мэдыямагнат Чарлз Фостэр Кейн памірае ў сваім доме, зь яго рук падае шкляны шар, і ён пасьпявае сказаць толькі: «rosebud» («ружовы бутон»). Газэты і кінахроніка адразу падхопліваюць гэтую падзею, і на працягу дванаццаці хвілін гледачам прадстаўляюць кінахроніку ў выглядзе нэкралёгу жыцьця Кейна.
Рэпартэру Томпсану даручана высьвятліць падрабязнасьці біяграфіі Кейна...
Ролі

- Орсан Ўэлс — Чарлз Фостэр Кейн
- Джозэф Котэн — Джэдзедая Ліланд
- Дораці Камінгор — С’юзан Аляксандар Кейн
- Джордж Кулурыс — Ўолтер Паркс Тэтчэр
- Эвэрэт Слоўн — містэр Бэрнстын
- Рэй Колінз — Джеймз Гэтыс
- Агнэс Мурхэд — Мэры Кейн
- Рут Ўорык — Эмілі Манро Нортан Кейн
- Ўільям Аланд — Джэры Томпсан
- Эрскін Сэнфард — Гэрбэрт Картэр
- Пол Ст’юарт — Рэйманд
Remove ads
Значнасьць
Па гэтым фільме навучаюцца ва ўсіх кінашколах у сьвеце, а ідэі, прынцыпы, мэтодыка і эстытычныя знаходкі Орсана Ўэлса зрабілі значны ўнёсак ня толькі ў кінамову, але і ў сучаснае мастацтва наогул. Фільм упершыню цалкам створаны на прынцыпах флэшбэкаў.
У рэйтынгу дзесяці самых значных фільмаў сусьветнай супольнасьці кіно, які выдаецца брытанскім часопісам Sight & Sound кожныя 10 год, пачынаючы з 1952 году, і сыходзячы зь меркаваньняў больш чым 100 кіназанаўцаў і (з 1992 году) рэжысэраў з розных краінаў сусьвету[6], «Грамадзянін Кейн» пяць разоў займаў першае месца[7].
У 2000 годзе Амэрыканскі кінаінстытут (American Film Institute) абвесьціў сьпіс 100 лепшых фільмаў ЗША, у якім «Грамадзянін Кейн» заняў 1 месца[8].
Аматарамі фільму зьяўляюцца Роджэр Корман, Крыстафер Нолан, Тэры Гіліам, Ніл Джордан, Дэйвід Лінч, Кшыштаф Кесьлёвскі, Джон Шлезінгер, Пол Шрэдэр, Марцін Скарсэзэ, Олівэр Стоўн, Кінг Відар, Джон Ву, Кшыштаф Занусі.
Гісторыя стварэньня

Фільм шмат у чым заснаваны на жыцьцяпісе амэрыканскага бізнэсоўцы Ўільяма Рэндольфа Хёрста (1863—1951), газэтнага магната, стваральніка сэнсацыйнасьці як крытэра продажу газэт, заснавальніка «жоўтай журналістыкі».
Калі жыцьцяпіс пэрсанажа і прататыпа цалкам не супадаюць, у фільме прысутнічаюць дакладныя цытаты з Хёрста. Напрыклад, Кейн слова да слова паўтарае тэлеграму Хёрста свойму карэспандэнту на Кубу: «Не зьяжджайце. Вы забясьпечыце малюнкі, а я забясьпечу вайну» («Please remain. You furnish the pictures, and I’ll furnish the war»). «Грамадзянін Кейн» узяў за аснову і раман Хёрста з акторкай Мэрыён Дэвіс.
Асаблівае значэньне ў фільме мае і замак Кейна Ксанаду, прататыпам якому паслужыла шыкоўная рэзыдэнцыя Хёрста ў Каліфорніі.
Хёрст, які быў супраць выхаду фільма, разьвязаў сапраўдную мэдыйную вайну з Ўэлсам. Ўэлс сапсаваў шмат нэрваў, каб зьняць фільм, але яшчэ больш — каб дабіцца ад кінакампаніі РКО выхаду яго на экран. Фільм ня меў посьпеху сярод гледачоў, шмат у чым з-за антырэклямнай кампаніі Хёрста. «Грамадзянін Кейна» паглядзелі ў вялікіх гарадах ЗША, але ў правінцыі, асабліва на Поўдні, сіла была на баку газэт Хёрста. Акрамя таго, большасьць выданьняў Хёрста проста абвесьцілі фільму байкот. Відавочна, гэта адзіны ў гісторыі ЗША выпадак, калі фільм выклікаў скандал у палітычных і грамадзкіх колах.
Remove ads
Узнагароды і намінацыі
- 1941 — прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за лепшы фільм.
- 1942 — прэмія «Оскар» за лепшы сцэнар (Орсан Ўэлс, Герман Дж. Манкевіч). 8 намінацыяў на прэмію «Оскар»: за лепшы фільм, рэжысуру (Орсан Ўэлс), галоўную мужчынскую ролю (Орсан Ўэлс), апэратарскую працу (Грэг Толанд), мантаж (Робэрт Ўайз), музыку (Бэрнард Хэрман), дэкарацыі (Пэры Фэргюсан, Ван Нэст Полглэйз, Роланд Філдз, Дарэл Сільвэра), запіс гуку (Джон Олбэрг)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads