Грампласьцінка

аналягавы носьбіт гуку ў выглядзе плоскага дыска з упісанай мадулюемай сьпіральнай канаўкай From Wikipedia, the free encyclopedia

Грампласьцінка
Remove ads

Грампласьці́нка[1] (ад грамафо́нная пласьці́нка[1]; часам — толькі для пазьнейшых варыянтаў віні́лавая пласьці́нка), ці наўпрост пласьці́нка[a] аналягавы носьбіт гуку ў выглядзе плоскага дыска з упісанай мадулюемай сьпіральнай канаўкай. Канаўка звычайна пачынаецца з вонкавага краю й заканчваецца каля цэнтра дыска. Захаваная гукавая інфармацыя становіцца чутнай пры прайграваньні пласьцінкі на фанографе (грамафоне, патэфоне, у далейшым электрапрайгравальніке й электрафоне).

Thumb
Тры вінілавыя пласьцінкі ў розных фарматах, зьлева направа: 12-цалевая доўгайграючая пласьцінка (LP), 10-цалевая LP і 7-цалевы самотнік.

Пласьцінкі выпускаюцца ў розных фарматах, час прайграваньня варʼіравалася ад некалькіх хвілінаў да прыкладна 30 хвілінаў на кожным боку. На працягу прыкладна паўстагодзьдзя дыскі звычайна вырабляліся з шэлаку, і хуткасьць кручэньня такіх пласьцінак складала 78 анх, што дало ім мянушку 78s («78-я», «семдзесят восьмыя»). Пасьля 1940-х гадоў на зьмену старым 78s прыйшлі вінілавыя пласьцінкі з полівінілхлярыду (ПВХ), якія выкарыстоўваюцца й па гэты дзень; з тых часоў яны выпускаюцца розных памераў і хуткасьцяў, часьцей за ўсё гэта 7-цалевыя дыскі з хуткасьцю кручэньня 45 анх (звычайна для самотнікаў, таксама званых 45s («45-я», «сорак пятыя») і 12-цалевыя дыскі з хуткасьцю кручэньня 33⅓ анх (вядомыя як LP, «доўгайграючыя пласьцінкі», звычайна для поўнафарматных альбомаў); апошні фармат ёсьць найбольш распаўсюджаным сёньня.

Галоўнай добрай якасьцю грампласьцінкі зьяўлялася выгода масавага тыражаваньня шляхам гарачай прасоўкі, акрамя таго, грампласьцінкі не схільныя дзеяньню электрычных і магнітных палёў. Недахопамі грампласьцінак зьяўляюцца схільнасьць уплыву зьменаў тэмпэратуры й вільготнасьці, мэханічным пашкоджаньням (зьяўленьне драпін), а таксама непазьбежнаму пры сталым выкарыстаньні зносу (зьніжэньне й страта аўдыяхарактарыстык). Акрамя таго, грампласьцінкі забясьпечваюць меншы дынамічны дыяпазон, чым больш сучасныя фарматы захоўваньня гуказапісаў[4].

Remove ads

Прынцып працы

Пры руху па дарожцы грампласьцінкі іголка прайгравальніка пачынае вібраваць (паколькі форма дарожкі, якая залежыць ад запісанага сыгналу, нераўнамерная ў плоскасьці пласьцінкі ўздоўж яе радыюсу й пэрпэндыкулярна кірунку руху іголкі). Вібрацыі іголкі перадаюцца альбо мэмбране, якая непасрэдна прайграе гук, альбо пераўтваральніку мэханічных ваганьняў у электрычныя гуказдымальніку, сыгнал якога падаецца на ўзмацняльнік.

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама кружэ́лка[2], плы́та[3] (ад польск. płyta); разм. «віні́л».

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads